Бярсо (ад фр.: berceau) — садова-паркавае збудаванне. Складаецца з драўлянага або металічнага каркаса ў выглядзе тунэлю, і шматгадовых раслін, якія абвіваюць яго. Унутры бярсо робяць шпацырную дарожку. Часам бярсо не зусім правільна называюць трыльяжам.

Бярсо ў Летнім садзе ў Пецярбургу

Гісторыя правіць

Бярсо з’явіліся ў XVI стагоддзі ў Францыі. На тэрыторыі сучасных Украіны і Расіі патрапілі ў часы Пятра. Так, вядомыя бярсо ў Верхнім парку Пецяргофа, ва Уласным садзе Гатчынскага парку, у парку музея-сядзібы Архангельскае. Бярсо можа быць як самастойным элементам ландшафту, так і служыць пераходным тунэлем, які злучае асобныя пергалы, альтанкі, паркавыя пабудовы. Матэрыялам для каркасу бярсо звычайна служыць метал ці дрэва, але часам замест апор стаяць цагляныя слупы і нават каменныя калоны. Асаблівы эфект дае размяшчэнне на выхадзе з цяністага бярсо статуі або кветніка.

Паходжанне назвы правіць

 
Бярсо ў парку музея-сядзібы «Архангельскае»

Назва «бярсо» (berceau) з’явілася ў французскай мове, верагодна, за знешняе падабенства арак тунэлю з пастаўленай нізам дагары калыскай для немаўлят (berceau)[1]. Таксама існуе словазлучэнне voûte en berceau («скляпенне-калыска»), ужываецца як архітэктурны тэрмін[2]. Магчыма і змешванне з сугучным словам arceau («арачка»), якое паходзіць ад слова arc («арка», «лук», «дуга»)[3].

Уладкаванне бярсо правіць

Уладкаванне бярсо ў прыватным садзе досыць выдатковае. Яно мае сэнс толькі тады, калі маецца вялікі ўчастак, прызначаны для саду. У невялікіх садках бярсо будзе выглядаць некалькі нязграбна, таму там лепш ўладкаваць альтанку або пергалы. Спачатку ўсталёўваюць драўляны або металічны каркас. Ён можа быць як дугападобны, так і складацца з вертыкальных апор з папярочнымі перакладзінамі. Стойкі або дугі размяшчаюць на адлегласці каля 0.5 — 1 м (можна 2 — 3 м), злучаюць падоўжнымі брусамі, каб утварыць краты. Драўляны каркас прамакаюць антысептыкам для даўгавечнасці (калі драўляны каркас выходзіць з ладу, то можна яго замяніць, захаваўшы пры гэтым насаджэнні). Каркасы часта фарбуюць у зялены, пясочны або фісташкавы колеры (таксама эфектна выглядае белы). Можна пакінуць і натуральны колер драўніны. Затым з вонкавага боку рашоткі высаджваюць расліны. Для будовы бярсо звычайна выкарыстоўваюць ліпу драбналістуюCaragana arborescens, глог, вярбу, Laburnum. Галоўнае патрабаванне да выбару пароды — гнуткасць і добрая пераноснасць стрыжкі. Але ў бярсо таксама высаджваюць і пладовыя дрэвы — яблыню, грушу, чарнаплодную рабіну. Для невялікіх бярсо лепш выкарыстоўваць дзікі вінаград або іншую ліяну. Саджанцы размяшчаюць вельмі шчыльна, на адлегласці 40-50 см адзін ад аднаго. Галіны варта падвязаць да апор. Галоўнае — падвязваць такім чынам, каб галіны не перашкаджала прагулкам, але так, каб яны спляліся ў жывую сцяну. У далейшым жывы тунэль патрабуе рэгулярнай стрыжкі.

Зноскі

Спасылкі правіць