Акацыя дрэвападобная
Акацыя дрэвападобная, Акацыя жоўтая[3][4] (Caragana arborescens) — лістападны куст, радзей дрэўца вышынёй 4-7 м, тыпавы від роду Карагана.
Акацыя дрэвападобная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Caragana arborescens Lam., 1785 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьЛісце чарговае, чарашковае, складанае, складваецца з пяці — васьмі пар супраціўных лісточкаў.
Кветкі даволі буйныя, абодваполыя, матыльковага тыпу, з жоўтым венчыкам, у пучках па 2-5 штук у пазухах лісця. У кветцы дзесяць тычынак, дзевяць з іх зрасліся ніткамі ў трубку, адна — свабодная. Нектараносная тканка размяшчаецца на дне венчыка. Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета.
Распаўсюджанне
правіцьРасце ў лясной зоне Сібіры (Алтай, Саяны), на Паўднёвым Урале, Усходнім і Цэнтральным Казахстане, на Каўказе (у Грузіі). Сустракаецца ў падлесках, па ўзлесках і схілах, а таксама ў паркавых насаджэннях.
Значэнне
правіцьДэкаратыўная расліна. Мае некалькі садовых формаў. Добра пераносіць стрыжку, шырока ўжываецца для стварэння шчыльных жывых агароджаў пры азеляненні.
Драўніна з бурым ядром, вельмі трывалая, цвёрдая і гнуткая, выкарыстоўваецца на дробныя вырабы, а маладыя доўгія парасткі — на пляценне кошыкаў.
Ужываецца для меліярацыі, паколькі паляпшае глебу і замацоўвае пяскі і схілы яраў.
З’яўляецца каштоўным раннелетняй медоноснай і пылкованоснай раслінай. У арэале натуральнага вырастання мёдадайнасць зараснікаў дасягае 300—350 кг/га[5][6].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- ↑ Бурмистров, А. Н., Никитина, В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 81. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
- ↑ Пчеловодство.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012. Праверана 3 студзеня 2017.