Тувінская катлавіна — міжгорнае паніжэнне рэльефу ў вярхоўях Енісея, у Рэспубліцы Тыва. Катлавіна абмежавана хрыбтамі Заходняга Саяна, Усходняга Саяна, Алтая і Тану-Ала. Даўжыня каля 400 км, шырыня ад 25 да 60—70 км. Вышыня вагаецца ад 600 да 900 м. Узгорыста-раўнінны характар мясцовасці, дробнасопачнік, пераважна стэпы. Катлавіну праразае даліна Верхняга Енісея (Улуг-Хема). Дзеліцца на заходнюю і ўсходнюю часткі — Хемчыкскую і Улуг-Хемскую катлавіны, адпаведна. Месцамі ў катлавіну ўдаюцца адгор'і суседніх хрыбтоў.

Карта Тувы

Развіта жывёлагадоўля (у асноўным, мясавоўнавая авечкагадоўля), вырошчванне збожжавых культур (пшаніца, ячмень, проса), здабыча каменнага вугалю.

Клімат кантынентальны. Зіма халодная, ціхая, з перавагай яснага і сонечнага надвор'я. Тэрыторыя ляжыць у «дажджавой цені» хрыбтоў Алтая і Заходняга Саяна, таму ападкаў выпадае мала — 180-300 мм. Найбольшая колькасць ападкаў — да 65-85 % гадавой сумы прыпадае на цёплы час года, галоўным чынам на ліпень і жнівень. Сярэднія тэмпературы студзеня ад -25 да -34°, нярэдкія маразы да -55 -58°. Лета цёплае, часцяком спякотнае. Тэмпература ў ліпені 19-20°; часам спякота дасягае 35-40°.

У Тувінскай катлавіне размешчаны гарады Кызыл, Шаганар, Чадан, Ак-Давурак.

СпасылкіПравіць