Тулаўскі сельсавет (Віцебскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ту́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Тулава.

Тулаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Тулава
Дата ўтварэння 27 снежня 1990
Насельніцтва (2019) 2 407
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 27 снежня 1990 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР з часткі Бабініцкага сельсавета. У 2011 годзе скасавана вёска Селівоўшчына (увайшла ў склад Віцебска)[1].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2162 чалавекі[2], з іх 85,4 % — беларусы, 12,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 2407 чалавек[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.