Тулава (Віцебскі раён)

аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Тулава — аграгарадок[1] (да 2008 — вёска) у Тулаўскім сельсавеце Віцебскага раёна, у 7 км на ўсход ад Віцебска. Цэнтр сельсавета. Па паўночнай ускраіне аграгарадка працякае рака Віцьба. У 1 км на паўночны ўсход размешчана вадасховішчы Тулава. У Тулава знаходзіцца Камунальнае ўнітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Тулава» (адкрыта 1956 г. як Віцебская сельскагаспадарчая доследная станцыя). На ўсходняй ўскраіне размешчана траса для правядзення спаборніцтваў па мота- і аўтакросе.

Аграгарадок
Тулава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
1 792 чалавекі (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 212
Аўтамабільны код
2
СААТА
2212885036
Тулава на карце Беларусі ±
Тулава (Віцебскі раён) (Беларусь)
Тулава (Віцебскі раён)
Тулава (Віцебскі раён) (Віцебская вобласць)
Тулава (Віцебскі раён)

Гісторыя правіць

Вядома з 1503 г. як цэнтр воласці Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала князёўне Г. Жылінскай[2]. У пачатку XVII ст. ўласнасць князя Я. Агінскага, з 1628 г. — яго жонкі, пасля І. Бялыніцкага-Бірулі. 3 1634 г. дзейнічала Дабравешчанская царква. 3 1772 г., пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай, у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце.

У 1-й палове XIX ст. — маёнтак, уласнасць Цеханавецкіх. У сярэдзіне XIX ст. меліся вадзяны млын, вінакурня, 4 карчмы. У 1878 г. у Бабінавіцкай воласці Віцебскага павета. У пачатку XX ст. фальварак Тулава належаў А. Гяцэвічу і ўключаў ў сябе 3 двары і 27 жыхароў, засценак Тулава (15 жыхароў і 1 двор) — Яцкевічу.

3 20 жніўня 1924 г. Тулава ў Ялагінскім сельсавеце Віцебскага раёна. У 1941 г. у весцы 103 двары. У верасні—снежні 1941 г. каля вёскі ў Ілаўскім (Тулаўскім) яры нямецкія акупанты расстралялі яўрэйскае насельніцтва горада (да 20 тыс. чал.). У лютым 1944 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 102 двары, загубілі 13 жыхароў, 13 чалавек вывезлі ў Германію. 3 16 верасня 1954 г. Тулава ў Бабініцкім сельсавеце.

3 26 красавіка 1991 г. — цэнтр асобнага сельсавета. У 2011 г. частка аграгарадка (Тулава-2) увайшла ў склад горада.

Насельніцтва правіць

  • 518 рэвізскіх душ (1834)
  • 408 жыхароў (1941)
  • 1840 жыхароў (2000)
  • 1792 жыхара (2011)

Інфраструктура правіць

У аграгарадку дзейнічае Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці, бібліятэка, дашкольная ўстанова, фельчэрска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі «Белпошта».

Памятныя мясціны правіць

  • Памятны знак на месцы расстрэлаў яўрэйскага насельніцтва Віцебска.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. Решение Витебского районного Совета депутатов от 13.03.2008 № 89 «О преобразовании сельских населенных пунктов Витебского района в агрогородки»
  2. Любавский, М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута: исторические очерки / Соч. Матвей Любавский. — М.: Университетская типография, 1892. — [2], VI, VIII. — С. 249.

Літаратура правіць

  • Віталёва, В. Тулава / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 538. — ISBN 985-11-0214-8.