Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Трэці па ліку сын і малодшае дзіця караля Тонга Таўфа'ахау Тупоу IV. Пачаў кар'еру з ваеннай справы: у 1982 годзе паступіў на службу ў Танганскія ваенна-марскія сілы, а ў 1987 годзе стаў капітан-лейтэнантам. У перыяд з 1990 па 1995 года камандаваў патрульнай лодкай «VOEA Pangai», а таксама браў удзел у аперацыі па падтрыманні міру на востраве Бугенвіль (Папуа — Новая Гвінея).

У 1998 годзе пакінуў ваенную службу, стаўшы дзяржаўным служачым, адначасова займаючы пасады міністра абароны і міністра замежных спраў з кастрычніка 1998 года па жнівень 2004 года. На гэтых пасадах ён замяніў свайго старэйшага брата Сіяосі Тупоу. 3 студзеня 2000 года Ахаэіту быў прызначаны прэм'ер-міністрам Тонга. 11 лютага 2006 года па невядомай прычыне ён пакінуў гэту пасаду. Верагодна, гэта было выклікана хваляваннямі ў краіне, якія здарыліся ў сярэдзіне 2005 года, у якіх пратэстуючыя выступалі за зніжэнне ролі каралеўскай сям'і ў кіраўніцтве Тонга. Яго месца заняў Фелеці Севеле, першы прэм'ер-міністр Тонга, які не быў спадчынным трымальнікам тытула ці арыстакратам.

Ахаэіту жанаты на дачцы вярхоўнага правадыра Ваэа, Нанасіпаўу. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

СпасылкіПравіць