Тураўскія саркафагі

Тураўскія саркафагі — некалькі шыферных саркафагаў, выяўленых у Тураве Гомельскай вобласці.

Шыферны саркафаг у экспазіцыі «Старажытны Тураў» Тураўскага краязнаўчага музея

Яшчэ ў 1909 г. пры капанні магіл на Барысаглебскіх могілках быў знойдзены вялікі саркафаг са светла-чырвонага шыферу, які складаўся з шасці пліт. Унутры саркафага знаходзіўся касцяк, рэшткі тканіны з узорамі вышыўкі, залотныя ніткі. Пахаванне ў шыферным саркафагу і рэшткі залататканага строю дазволілі сцвярджаць, што гэта пахаванне князя або епіскапа[1].

Пахаванні ў саркафагах, складзеных з гладкіх шыферных пліт (лупняку), былі выяўлены ў 1962—1963 гг. у Тураве падчас раскопак храма 2-й паловы ХІІ ст. Пахаванні знаходзіліся ў паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім кутах асноўнага памяшкання храма, а таксама ў паўднёва-заходнім куце нартэкса[2].

У 1992 г. археолагамі пад кіраўніцтвам П. Ф. Лысенкі выяўлена яшчэ тры пахаванні, размешчаныя каля паўднёвага фасада тураўскага храма. Адно з іх знаходзілася ў шыферным саркафагу, пліты якога былі моцна дэфармаваныя, другое — у дубовай калодзе, перакрытай плітой з лупняку, трэцяе — у шыферным саркафагу[3].

Крыніцы

правіць
  1. Каргер, М. К. Новый памятник зодчества XII в. в Турове / М. К. Каргер // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. — 1965. — Вып. 100. — с. 131 — С. 130—138
  2. Каргер, М. К. Новый памятник зодчества XII в. в Турове / М. К. Каргер // Краткие сообщения Института археологии АН СССР. — 1965. — Вып. 100. — с. 136 — С. 130—138
  3. Лысенко, П. Ф. Туровская земля IX—XIII вв. / П. Ф. Лысенко. — Минск : Белорусская наука, 1999. — с. 225—268 с.