Тургайская лагчына

Тургайская лагчына, Тургайская даліна — эразійна-тэктанічная лагчына з плоскім дном, якая перасякае з поўначы на поўдзень Тургайскае плато, злучае раўніны Заходняй Сібіры і паўночную частку Туранскай нізіны, у Казахстане. Даўжыня каля 800 км, шырыня 20-75 км, вышыня да 125 метраў. Адпавядае восевай зоне Тургайскага прагіну. Складзена са старажытнаалювіяльных і азёрна-алювіяльных адкладаў. Дрэніруецца рэкамі Убаган (на поўначы) і Тургай (на поўдні). Шмат мелкаводных салёных азёр (Сарыкапа і інш.). На поўначы — стэпы, на поўдні — паўпустыні, якія выкарыстоўваюцца як паша. На тэрыторыі Турганскай лагчыны — Наурзумскі запаведнік.

ЛітаратураПравіць