Турка́на (саманазва Niturkana) — народ з групы нілотаў у Кеніі і Эфіопіі. Колькасць – 1068 тысяч чалавек[1]. Належыць да эфіопскай пераходнай расы. Размаўляюць на мове туркана.

Туркана
(Niturkana)
Агульная колькасць 1068 тыс. (2012 г.)
Рэгіёны пражывання Усходняя Афрыка:

 Кенія — 1034 тыс.
 Эфіопія — 34 тыс.

Мова туркана
Рэлігія анімізм, татэмізм, культ продкаў, хрысціянства, іслам
Блізкія этнічныя групы самбуру, масаі

Асноўны занятак – качавая жывёлагадоўля. Жытло робяць з сухога гною.

Сацыяльная арганізацыя – родаплемянныя групы, на чале якіх стаяць правадыры. Характэрныя мужчынскія ўзроставыя групы.

Пашыраныя шматлікія ўпрыгожанні, дзіўныя прычоскі, расфарбоўка цела вохрай. Традыцыйны напой – свежая кроў хатняй жывёлы.

Зноскі