Тур Абу-Дабі

Тур Абу-Дабі (англ. Abu Dhabi Tour) — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка, якая праходзіла ў канцы лютага па дарогам ААЭ. Уваходзіла у каляндар Сусветнага тура UCI.

назва Тур Абу-Дабі
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення люты
Рэгіён Сцяг ААЭ ААЭ
Мясцовая назва Abu Dhabi Tour
Дысцыпліна шашэйны веласпорт
Спаборніцтва свет
Тып шматдзённая
Арганізатар рчс
Гісторыя
Першая гонка 2015
Нумар гонкі 4
Заключная гонка 2018

ГісторыяПравіць

Упершыню гонка адбылася ў кастрычніку 2015 года ў рамках UCI Asia Tour (заняўшы аналагічнае месца ў календары Тура Пекіна, якi больш не праводзіцца) і маючы на той момант катэгорыю 2.1. Яе маршрут складаўся з чатырох этапаў. Першы і другі былі раўніннымі. Фініш трэцяга знаходзіў на вышыні 1025 метраў, на гары Джэбель Хафіт.[1] Апошні этап праходзіў на аўтадроме Яс Марына, прычым у змярканнях з выкарыстаннем штучнага асвятлення, як і Гран-пры Абу-Дабі.

З сезона 2017 года гонка уключана ў Міравых тур UCI і стала праходзіць у канцы лютага.[2][3]

Спаборніцтва арганізоўвала RCS Sport, якая праводзіць Джыра д’Італія і суседнія Тур Дубая.

Заключная гонка была праведзена ў 2018, пасля якой Тур Абу-Дабі і Тур Дубая аб'ядналіся ў Тур ААЭ

КласіфікацыіПравіць

На гонцы разыгрываюцца 4 індывідуальныя класіфікацыі. Лідары кожнай з іх адзначаюцца адмысловымі майкамі пэўных колераў.

  • Генеральная класіфікацыя 
  • Ачковая класіфікацыя 
  • Маладзёжная класіфікацыя 
  • Спрынтэрская класіфікацыя 

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыіПравіць

Год Пераможца
1 2015   Эстэбан Чавес
2 2016   Танэл Кангерт
3 2017   Руй Кошта
4 2018   Алехандра Вальвердэ

Зноскі

  1. Abu Dhabi Tour 2015 — General Classification(англ.) . ProCyclingStats.com. Праверана 2 лістапада 2017.(англ.) . ProCyclingStats.com. Праверана 2 лістапада 2017.
  2. UCI expands WorldTour to 37 events. CyclingNews.com. Праверана 2 кастрычніка 2016.
  3. The UCI reveals expanded UCI WorldTour calendar for 2017(англ.) . UCI.ch. Праверана 2 кастрычніка 2016.(англ.) . UCI.ch. Праверана 2 кастрычніка 2016.