Тур Польшчы — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка па дарогах Польшчы. Першая гонка адбылася ў 1928 годзе. Уваходзіць у лік велагонак UCI World Tour.

назва Тур Польшчы
Бягучае спаборніцтва Тур Польшчы 2022
Інфармацыя пра гонку
Час правядзення жнівень
Рэгіён Сцяг Польшчы Польшча
Мясцовая назва польск.: Wyścig Dookoła Polski
Іншыя назвы фр.: Tour de Pologne
Дысцыпліна Шашэйны веласпорт
Спаборніцтва UCI World Tour
Тып Шматдзённая велагонка
Арганізатар Lang Team
Гісторыя
Першая гонка 1928
Нумар гонкі 79
Першы пераможца Сцяг Польшчы Фелікс Венцэк
Рэкорд перамог 3 перамогі:
Сцяг Польшчы Дарыюш Бараноўскі
Сцяг Польшчы Мар’ян Вянцкоўскі
Сцяг Польшчы Анджэй Мяжэеўскі
Апошні пераможца Сцяг Вялікабрытаніі Ітан Хэйтэр

Гісторыя

правіць

Першы Тур Польшчы адбыўся ў верасні 1928 года, яго арганізатарамі былі Таварыства веласіпедыстаў Варшавы і кракаўская газета «Спартыўны агляд». У ім прыняў удзел 71 веласіпедыст. Да 1992 года ў спаборніцтвах прымалі ўдзел аматары.

У 1993 годзе арганізацыяй тура заняўся срэбны прызёр маскоўскай Алімпіяды Чэслаў Ланг. Пад яго кіраўніцтвам велагонка хутка набрала папулярнасць. У прафесійныя склады каманд-удзельніц тура сталі заяўляцца першыя велічыні сусветнага веласпорту.

У 2004 годзе UCI прысвоіў туру катэгорыю 2.2, а ў 2005 годзе ўключыў у склад UCI ProTour[1]. Тур Польшчы 2008 і 2009 гг. трансліраваліся тэлеканалам Eurosport 2 на дзевяці мовах у 40 краінах свету.

Класіфікацыі тура

правіць
  •   Генеральная — залік па лепшага часу праходжання этапаў.
  •   Ачковая — залік па колькасці ачкоў на горных, спрынтарскіх адсечках і фінішах.
  •   Горная — залік па колькасці ачкоў на горных адсечках.
  •   (па 2013 год)/  Спрынтарская — залік па колькасці ачкоў на спрынтэрскіх адсечках і фінішах.
  • Камандная — залік па лепшым часе праходжання этапаў некалькімі гоншчыкамі каманды.

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі

правіць
Год Пераможца
79 2022   Ітан Хэйтэр
78 2021   Жуан Педру Алмейда
77 2020   Рэмка Эвенепул
76 2019   Павел Сівакоў
75 2018   Міхал Квяткоўскі
74 2017   Дзілан Цёнс
73 2016   Цім Веленс
72 2015   Іён Ісагірэ
71 2014   Рафал Майка
70 2013   Пітэр Венінг
69 2012   Марэно Мозэр
68 2011   Петэр Саган
67 2010   Дэніэл Мартын
66 2009   Алясандра Балан
65 2008   Енс Фойт
64 2007   Ёхан Ван Зумерэн
63 2006   Штэфан Шумахер
62 2005   Кім Кірхен
61 2004   Ондржэй Сосенка (2)
60 2003   Цэзары Замана
59 2002   Ларэн Брашар
58 2001   Ондржэй Сосенка
57 2000   Пётр Пжыдзял
56 1999   Томаш Бражына
55 1998   Сяргей Іваноў
54 1997   Рольф Ярман
53 1996   Вячаслаў Джаванян
52 1995   Збігнеў Спрух
51 1994   Маурыцыа Фандрыест
50 1993   Дарыюш Бараноўскі (3)
49 1992   Дарыюш Бараноўскі (2)
48 1991   Дарыюш Бараноўскі
47 1990   Мечыслаў Карловіч
46 1989   Марэк Врона
45 1988   Анджэй Мяжэеўскі (3)
44 1987   Збігнеў Пёнтэк
43 1986   Марэк Кулас
42 1985   Марэк Лясьнеўскі
41 1984   Анджэй Мяжэеўскі (2)
40 1983   Тадэвуш Краўчык
39 1982   Анджэй Мяжэеўскі
38 1981   Ян Бжэзны (2)
37 1980   Часлаў Ланг
36 1979   Хенрык Харуцкі
35 1978   Ян Бжезны
34 1977   Лехаслаў Міхалак
33 1976   Януш Кавальскі
32 1975   Тадэвуш Мытнік
31 1974   Андрэ Дэлкраа
30 1973   Люцьян Ліс
29 1972   Хасэ Луіс Уеха
28 1971   Станіслаў Шозда
27 1970   Ян Стахура
26 1969   Войцех Матусяк
25 1968   Ян Кудра (2)
24 1967   Анджэй Блаўдзін
23 1966   Юзэф Гаўлічэк
22 1965   Юзэф Бекер
21 1964   Раймунд Зяліньскі
20 1963   Станіслаў Газда
19 1962   Ян Кудра
18 1961   Хенрык Кавальскі (2)
17 1960   Ражэ Дзіркен
16 1959   Веслаў Падабас
15 1958   Багуслаў Фарнальчык
14 1957   Хенрык Кавальскі
13 1956   Мар’ян Венцкоўскі (3)
12 1955   Мар’ян Венцкоўскі (2)
11 1954   Мар’ян Венцкоўскі
10 1953   Мечыслаў Вільчэўскі
9 1952   Вацлаў Войцык (2)
8 1949   Франчэска Лакатэлі
7 1948   Вацлаў Войцык
6 1947   Станіслаў Гжэлак
5 1939   Балеслаў Напірала (2)
4 1937   Балеслаў Напірала
3 1933   Ежы Ліпіньскі
2 1929   Юзэф Стэфаньскі
1 1928   Фелікс Венцэк

Зноскі

Спасылкі

правіць