Тыгравы пітон[1] (Python molurus) — буйная неядавітая змяя з роду сапраўдных пітонаў. Адзін з самых вядомых відаў роду.
Вельмі буйная і масіўная змяя. Даўжыня цела можа дасягаць ад 0,5 да 8 м і больш (у залежнасці ад полу (самкі звычайна буйнейшыя за самцоў) і ладу жыцця).
Афарбоўка зменлівая. На целе па светламу жаўтлява-карычневаму або жаўтлява-аліўкаваму фону раскіданыя буйныя цёмна-карычневыя плямы рознай формы, якія ўтвараюць складаны ўзор. Праз вочы праходзіць цёмная паласа, якая пачынаецца ад ноздраў і пераходзіць ў плямы на шыі. Іншая паласа ідзе ад вачэй уніз і праходзіць па верхнегубным шчытку. На верхняй частцы галавы — цёмная стралападобная пляма.
Зноскі
- ↑ Напісанне Тыгравы пітон у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.390