Тыленхіды[2] (Tylenchida) — атрад круглых чарвей (або падатрад Tylenchina Chitwood, 1950).

Тыленхіды

Сцябловы дытыленх (Ditylenchus dipsaci) на трыпутніку ланцэтным (Plantago lanceolata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  63565
NCBI  2784607
EOL  2843

Апісанне

правіць

Глебавыя сапрабіёнты, часам у прэсных водах; фітагельмінты і паразіты насякомых. Каляротавыя другасныя губы ператвораныя ў лабіятуберкулы. Фарынкс складаецца з кардыяльнага бульбуса, істмуса і корпуса. Рэктальныя залозы адсутнічаюць.

У тыленхідаў развіты полавы дымарфізм[2]. Цела даўжынёй 0,3 — 1,5 мм, ніткападобнае, у некаторых відаў самкі груша-, лімона- або шарападобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела[2].

Зімуюць яйцы, лічынкі, цысты[2].

Распаўсюджанне

правіць

У сусветнай фаўне вылучаюць больш за 4000 відаў. Сустракаюцца паўсюдна.

Класіфікацыя

правіць

365 родаў і больш за 4000 відаў. Таксанамічных ранг і аб’ём дыскусуецца. Група разглядаецца або ў рангу самастойнага атрада або ў рангу падатрада Tylenchina у складзе атраду рабдытыды (Rhabditida) з уключэннем некаторых іншых нематод[3][4][5].

Значэнне

правіць

Многія віды паразіты раслін, пашкоджваюць карані, карэнішчы, клубні, сцёблы, лісце, парасткі, кветкі, утвараюць галы[2]. Адны паразітуюць на пэўных раслінах-гаспадарах, іншыя на раслінах з многіх сямействаў. Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін[2].

Крыніцы

правіць
  1. Integrated Taxonomic Information System — 1996. Праверана 22 кастрычніка 2013.
  2. а б в г д е Тыленхіды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 128
  3. Classification of Rhabditida, based on a combination of molecular phylogenies with prior morphological systems. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2013. Праверана 30 верасня 2012.
  4. Sub-0rder Tylenchina. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 30 верасня 2012.
  5. Biodiversity Explorer. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2008. Праверана 30 верасня 2012.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць