Тыянептын
Тыянептын (Tianeptinum)
| ||
Хімічнае злучэнне | ||
ІЮПАК | (RS)- 7[(3-хлор-6,11-дыгідра-6-метылдыбенза[с, f][1,2]тыязепін-11-іл)аміна]гептанавай кіслоты S,S-дыяксід | |
Брута- формула |
C21H25ClN2O4S | |
Мал. маса |
436,953 г/моль | |
CAS | ||
PubChem | ||
Класіфікацыя | ||
Фарм. група |
антыдэпрэсанты | |
АТХ | ||
Фармакакінетыка | ||
Метабалізм | Печань | |
Перыяд паўвывядзення | 2,5 гадзіны (2,5 ± 1,1 гад)[1] | |
Экскрэцыя | Нырка[1] | |
Лекавыя формы | ||
таблеткі пакрытыя абалонкай 12,5 мг | ||
Спосаб увядзення | ||
Oral | ||
Гандлёвыя назвы | ||
«Кааксіл» | ||
Тыянептын (англ.: Tianeptine) — атыповы трыцыклічны антыдэпрэсант рэдынамізіўнага (энергізіўнага) дзеяння. Ужываецца ў выглядзе натрыевай солі. Вядомы пад гандлёвай маркай "кааксіл".
Фармакакінетыка
правіцьПасля прыёму ўнутр хутка і цалкам абсарбіруецца ў СКТ, раўнамерна размяркоўваецца ў арганізме. Біядасяжнасць 70-99%. Сувязь з бялкамі плазмы - каля 94%. Лёгка пранікае праз гістагематычныя бар'еры, уключаючы ГЭБ. Метабалізуецца ў печані шляхам бэта-акіслення і N-дэметыліравання. Выводзіцца ныркамі (8% у нязменным выглядзе). T ½ 2,5-3,5 ч. Пры ХПН, а таксама ў пацыентаў старэйшыя за 70 гадоў T ½ павялічваецца на 1 г. Пры пячоначнай недастатковасці фармакакінетыка істотна не змяняецца (нават пры наяўнасці цырозу печані ў хворых на хранічны алкагалізм).
Прызначэнне
правіць- Дэпрэсіўныя станы нязначнай, сярэдняй і цяжкай ступені (у тым ліку ў пажылых асоб і ў хворых на хранічны алкагалізм ў абстынентны перыяд); трывожна-дэпрэсіўны стан (з саматычнымі скаргамі)
- Арганічныя дэпрэсіўныя і трывожныя разлады
- Вострая рэакцыя на стрэс і посттраўматычныя стрэсавыя разлады
- Неўрастэнія
Проціпаказанне
правіцьГіперчуллівасць, дзіцячы ўзрост (да 15 гадоў), цяжарнасць, перыяд лактацыі.
Дазіроўка
правіцьУнутр, перад ежай, па 12.5 мг 3 разы на дзень. У пацыентаў старэйшых за 70 гадоў і пры выражанай ХПН - па 12.5 мг 2 разы ў суткі. У хворых на хранічны алкагалізм (з цырозам печані або без яго) карэкцыя рэжыму дазіроўкі не патрабуецца.
Наркатычныя ўласцівасці
правіцьПры рэгулярным ужыванні ў дозах, якія перавышаюць рэкамендаваныя ўрачом, выклікае цяжкую лекавую залежнасць. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на дадзены момант занесены ў спіс ПКУ (прадметна-колькаснага ўліку) з прычыны злоўжывання ў якасці наркатычнага сродку.
Зноскі
- ↑ а б Royer RJ, Albin H, Barrucand D, Salvadori-Failler C, Kamoun A (1988). "Pharmacokinetic and metabolic parameters of tianeptine in healthy volunteers and in populations with risk factors". Clinical Neuropharmacology. 11 (Suppl 2): S90–6. PMID 3180120.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) List of Library Holdings Worldwide