Тэадор Шасерыё
Тэадор Шасерыё (фр.: Théodore Chassériau; 20 верасня 1819, Санта-Дамінга — 8 кастрычніка 1856, Парыж) — французскі мастак.
Тэадор Шасерыё | |
---|---|
фр.: Théodore Chassériau | |
| |
Дата нараджэння | 20 верасня 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1856[1][3][…] (37 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Бацька | Benoît Chassériau[d][4] |
Маці | Marie Madeleine Couret de la Blaquère[d][4] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр |
гістарычны жывапіс партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм і арыенталізм[d] |
Вядомыя працы | Туалет Эсфіры |
Уплыў | Эжэн Дэлакруа |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў парыжскім вучылішчы вытанчаных мастацтваў, затым у майстэрні Энгра. Тэадор быў самым юным выхаванцам Энгра, пры гэтым мастак часта ставіў яго ў прыклад іншым вучням, завучы «будучым Напалеонам жывапісу». Спачатку пісаў карціны на класічныя і рэлігійныя сюжэты, клапоцячыся галоўным чынам пра стыльнасць малюнка і вонкавую прыгажосці выяў, але потым далучыўся да групы рамантыкаў і пераймаў Э. Дэлакруа. У гэтым другім кірунку ён асабліва паспяхова працаваў пасля сваёй паездкі ў Алжыр і на Усход, дзе набыў рэдкае ўменне перадаваць яркасць і жар паўднёвага сонца і выдатна вывучыў мясцовыя тыпы і побыт.
З ранніх прац Шасерыё найбольш вядомыя «Палонныя траянкі на марскім беразе», «Сусана і старцы», «Венера Анадыямена», «Андрамеда, якую прыкоўваюць да скалы нерэіды», «Хрыстос на Елеанскай гары», «Туалет Эсфіры», а з пазнейшых — «Субота ў яўрэйскім квартале Канстаніны», «Арабскія вершнікі, якія вязуць з поля бітвы трупы сваіх забітых таварышаў», «Арабскія шэйхі, якія адпраўляюцца на бітву», «Тэпідарый у пампейскіх тэрмах» (у Луўрскім музеі ў Парыжы), «Адпачываючая купальшчыца» і некаторыя іншыя.
Апроч жывапісу Шасерыё стварыў таксама цыклы афартоў на сюжэты шэкспіраўскіх «Атэла» (15 лістоў) і «Гамлета» (30 лістоў).