Адкрыць галоўнае меню

Тэлефаса (стар.-грэч.: Τηλέφασσα — далёка бачная або «тая, што далёка свеціць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі жонка Агенора, маці Еўропы, Кадма, Фенікса і Кіліка[1] (або жонка Фенікса, маці Еўропы[2]).

Па Мосху, яе маці Лівія падарыла ёй залаты кошык для кветак працы Гефеста, а яна падарыла яго Еўропе.

Разам з сынамі яна адправілася на пошукі Еўропы і пасялілася з Кадмам ў Фракіі, дзе і памерла і была пахавана[3] (або яна памерла на востраве Фасас[4]).

Зноскі

  1. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 1, 1; 4, 1.7
  2. Мосх. Еўропа, арт.40
  3. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 4, 1
  4. Стефан Византийский. Этника // Молчанов А. А. Социальные структуры и общественные отношения в Греции II тыс. до н. э. М., 2000. С.103

СпасылкіПравіць