Тэлефільм (рэдакцыя)
«Тэлефільм» — галоўная рэдакцыя па вытворчасці тэлевізійных фільмаў Рэспубліканскай студыі тэлебачання. Створана ў 1964 годзе на аснове галоўнай рэдакцыі кінапраграм і кіназдымак. Выпускае мастацкія (пераважна кароткаметражныя) і дакументальныя тэлевізійныя фільмы, сюжэтныя тэлефільмы-канцэрты, тэлефільмы-спектаклі.
Літаратура
правіць- «Тэлефільм» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).