Тэматычныя гады ў Беларусі

інфармацыйны спіс

Пачыная з 2006 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь штогадова абвяшчаецца сфера грамадска-палітычнага жыцця, якая ў дадзеным годзе будзе дамінуючым аб’ектам для развіцця ў краіне.[1]

Спіс гадоў правіць

Эмблема Назва і год Дакумент, якім абвешчаны год Абгрунтаванне выбара сферы жыцця краіны
Год маці
(2006)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2005 года № 117 У мэтах выканання ўказа зацверджаны план мерапрыемстваў на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях. Акрамя таго, у адпаведнасці з гэтым дакументам, пачынаючы з 2006 года пры ўзнагароджанні Ордэнам маці шматдзетным маці будзе выплачвацца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяці бюджэтаў пражытачнага мінімуму.
Год дзіцяці
(2007)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2007 года № 68 У 2007 годзе будзе працягвацца праца па ўзмацненні сацыяльнай падтрымкі сям’і, якая была распачатая ў 2006 годзе ў сувязі з правядзеннем Года маці.
Год здароўя
(2008)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 студзеня 2008 года № 1 Дакумент прыняты ў мэтах стварэння ўмоў для далейшага фарміравання здаровага ладу жыцця, развіцця аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, забеспячэння экалагічнай бяспекі, захаванасці маральных каштоўнасцей і культуры ўзаемаадносін.
Год роднай зямлі
(2009)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 года № 710 Правядзенне Года роднай зямлі будзе садзейнічаць захаванню і прымнажэнню нацыянальнага духоўнага і культурнага здабытку, гістарычнай спадчыны і прыродных багаццяў краіны, самабытных традыцый беларускага народа, выхаванню моладзі ў духу любові да Айчыны.
Год якасці
(2010)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2009 года № 631 Аляксандр Лукашэнка: «Учора я падпісаў указ аб тым, што 2010 год у Беларусі — гэта Год якасці. Гэта не выпадкова. Мы часта казалі пра тое, што з крызісу мы павінны выйсці першымі і больш моцнымі. Дык вось — больш моцнымі нам трэба выходзіць, і іншага шляху няма, з вельмі якаснай прадукцыяй.»
Год прадпрымальнасці
(2011)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 лютага 2011 года № 43 Аб’яўленне Года прадпрымальнасці падкрэслівае важкія дасягненні Беларусі ў стварэнні спрыяльных умоў для развіцця дзелавой актыўнасці і сімвалізуе скіраванасць беларускай дзяржавы ў будучыню, нацэленасць на прыярытэтную падтрымку людзей справы. Год прадпрымальнасці будзе садзейнічаць стварэнню новага аблічча беларускай эканомікі, разняволенню дзелавой актыўнасці і ініцыятывы, фарміраванню атмасферы здаровай канкурэнцыі, спрыяльных умоў для ўкаранення новых тэхналогій ва ўсіх сферах, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця грамадзян.
Год кнігі
(2012)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 года № 618 Такое рашэнне прынята ў мэтах павышэння ролі кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, выхавання ў маладога пакалення любові да мастацкага слова, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдання.
Год беражлівасці
(2013)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2012 года № 537 Год беражлівасці стане лагічным працягам рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы" ў сучасных умовах».
Год гасціннасці
(2014)
У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гонару і павагі да Айчыны.
Год моладзі
(2015)
Дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага прыцягнення да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.
  Год культуры
(2016)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2015 года № 522 Указ прыняты ў мэтах аб’яднання інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства для вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця народных традыцый, выхавання ў грамадзян любові да Айчыны, а таксама падтрымкі творчых ініцыятыў.
  Год навукі
(2017)
Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.
  Год малой радзімы
(2018—2020)
Прэзідэнт растлумачыў, што на прыняцце такога рашэння яго падштурхнулі разважанні пра важнасць малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Аляксандр Лукашэнка: «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце у іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь.»[2]
Год народнага адзінства
(2021)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны. [3]
Год гістарычнай памяці
(2022)
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1
Год міру і стварэння
(2023)

Заўвагі правіць

  1. Марина Воробей.. Год качества, Год предприимчивости, Год бережливости... — пропаганда из советской шинели (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (3 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 27 жніўня 2018.
  2. Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси (руск.). БелТА (9 лютага 2018). Праверана 27 жніўня 2018.
  3. Год народного единства (руск.)(недаступная спасылка). Госкомимущество. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 22 лютага 2021.

Спасылкі правіць