Год малой радзімы ў Беларусі

Тэматычны год ў Беларусі

Годам малой радзімы аб’яўлены 20182020 гады ў Беларусі, аб чым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны рэспублікі.[1][2] Прыняцце такога рашэння выклікалі разважанні аб важнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі:

" Мы павінны паказаць нашым дзецям, што, як ні склалася б іх жыццё ў будучым, у іх ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе яны заўсёды знойдуць суцяшэнне і адчуюць нябачную падтрымку ад гэтай зямлі.
Аляксандр Лукашэнка
"

Мерапрыемствы

правіць

1 верасня 2018 года першы віцэ-прэм’ер Беларусі Аляксандр Турчын наведаў малую радзіму — Навагрудак — з мэтай афіцыйнага ўдзела ў Дне ведаў.[3]

У 2020 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала да «Года малой радзімы» серыю «Нашы сімвалы» — зборнікі вершаў, казак і апавяданняў для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту[4].

Зноскі

  1. 2018 год — Год малой радзімы(недаступная спасылка). Афіцыйны рэсурс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  2. 2018 — Год малой радзімы(недаступная спасылка). Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2018. Праверана 29 снежня 2018.
  3. У Дзень ведаў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын наведаў малую радзіму - Навагрудчыну. Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 7 студзеня 2018.(недаступная спасылка)
  4. Да “Года малой Радзімы”. Мастацкая літаратура (30 лістапада 2020). Праверана 14 красавіка 2020.

Спасылкі

правіць