Нашы сімвалы
«Нашы сімвалы» — серыя зборнікаў вершаў, казак і апавяданняў, выдадзеная ў 2020—2022 гадах у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1]. Для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Укладальнік зборнікаў — Аксана Спрынчан.
«Нашы сімвалы» | |
---|---|
| |
Аўтары | уклад. Аксана Спрынчан |
Жанры | проза, вершы |
Краіна | Беларусь |
Мова арыгінала | беларуская, руская |
Выдавецтва | Мастацкая літаратура |
Ілюстратар | Уладзімір Жук (2020 г.); Міхаіл Дайлідаў (2021 г.) |
Даты публікацыі | 2020—2022 |
Выпуск ажыццяўляся па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Серыя прысвечаная «Году малой радзімы». Дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак ахарактарызаваў гэтую адмысловую серыю, як «школа радзімазнаўства»[2].
Бібліяграфія
правіць- «Зубры-гаспадары» (2020 г.)
- «Буслава айчына» (2020 г.)
- «Васілёк і валошка» (2020 г.)
- «Бульбінка» (2021 г.)
- «Лён-лянок» (2022 г.)
- «Шыпшынавыя пацеркі» (2022 г.)
Зноскі
- ↑ Да “Года малой Радзімы” . Мастацкая літаратура (1 снежня 2020). Праверана 13 красавіка 2020.
- ↑ Берлеж М.. Уся палітра беларускай літаратуры . Звязда (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2020. Праверана 13 красавіка 2020.