Тэрэза Ёхаўг

нарвежская лыжніца

Тэрэза Ёхаўг (нарв.: Therese Johaug; нар. 25 чэрвеня 1988) — нарвежская лыжніца, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка (2010 і тройчы 2022), 14-разовая чэмпіёнка свету, трохразовая ўладальніца Кубка свету. Спецыялізуецца ў дыстанцыйных відах. Чэмпіёнка Нарвегіі па лёгкай атлетыцы 2019 года ў бегу на 10 000 метраў. Мадэль, дызайнер спартыўнага адзення.

Тэрэза Ёхаўг
Агульная інфармацыя
Пол жанчына[1]
Спецыялізацыя лыжныя гонкі[4]
Клуб Нансен[d] і Відар[d]
Нарадзілася 25 чэрвеня 1988(1988-06-25)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства
Рост 162 см[5]
Афіцыйны сайт (нарв.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэкорды: 10 разоў у асабістых гонках выйгравала залатыя медалі на чэмпіянаце свету па лыжных гонках.

79 перамог у кубку свету па лыжных гонках, у асабістых гонках.

Займае другое месца ў гісторыі чэмпіянатаў свету па лыжных відах спорту паводле агульнай колькасці ўзнагарод (19) і паводле колькасці ўзнагарод у асабістых дысцыплінах (14), саступаючы ў абодвух паказчыках толькі Марыт Б’ёрген. У кожнай з сучасных дыстанцыйных гонак, а таксама эстафеце на чэмпіянатах свету Тэрэза перамагала як мінімум тры разы.

Адзіная ў свеце 8-разовая пераможца (паводле часу праходжання дыстанцыі) знакамітай гонкі ў гару Альпе Чэрміс на 9 кіламетраў, якая праводзіцца ў рамках заключнага этапу шматдзёнкі «Тур дэ Скі».

Зноскі

Спасылкі правіць