Тэтраграматон

(Пасля перасылкі з Тэтраграма)

Тэтраграматон, альбо тэтраграма (ад грэч. τετραγράμματον — чатыры літары) — спалучэнне чатырох зычных старажытнаяўрэйскай мовы ЙГВГ ці ЙХВХ (יוהו), якія абазначаюць імя Бога. Сустракаецца 6828 разоў у Старым Запавеце Бібліі і больш за 200 разоў у старажытных перакладах Новага Запавету на яўрэйскую мову. Дакладнае вымаўленне тэтраграматону невядома. Сярод навукоўцаў папулярны формы «Яхвэ» і «Ягвэ», сярод рэлігійных дзеячаў і пісьменнікаў — «Іегова». Напрыклад у трылогіі «На ростанях» Якуб Колас тройчы выкарыстоўвае форму імя «Іегова».[1][2] Тэтраграматон таксама шырока выкарыстоўваўся як элемент упрыгожвання сярэднявечнай і рэнесанснай архітэктуры. Сустракаецца на манетах і ў рэлігійных тэкстах.

Тэтраграматон (пазначаны стрэлкай) у фрагменце Септуагінты

Тэтраграматон у беларускіх перакладах Бібліі правіць

Звычайна перакладчыкі Бібліі пры перадачы старазапаветных тэкстаў з біблейскага іўрыту замяняюць тэтраграматон з імем Бога на словы «Госпад» ці «Бог» замест «Іегова» ці «Ягвэ»[3]. Такая традыцыя адлюстравана і ў беларускіх перакладах Бібліі. Францыск Скарына ў сваім перакладзе «Бібліі рускай» паслядоўна перадаваў тэтраграму словамі «Бог», «Госпад» ці «Усявышні». На сучаснай беларускай мове выдадзена 2 поўных перакладу Бібліі: пераклад Васіля Семухі (2002 г.) і пераклад Уладзіслава Чарняўскага (2012 г.) У перакладзе В. Семухі тэтраграматон 7 раз перадаецца як «Ягова»[4], а у перакладзе У. Чарняўскага 4 разы як «Ягвэ»[5].

Тэтраграматон як упрыгожванне архітэктуры, твораў літаратуры і магільных помнікаў Беларусі правіць

Упрыгожванне тэтраграматонам помнікаў архітэктуры было даволі распаўсюджанай тэндэнцыяй Еўропы эпохі Адраджэння. На Беларусі такое упрыгожванне можна знайсці ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе, некаторых сінагогах, яўрэйскіх магільных помніках. Некаторыя рэлігійныя выданні на польскай і лацінскай мовах Радзівілаўскай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі таксама маюць ілюстрацыі з такім упрыгожваннем[6]. Таксама тэтраграматон выкарыстоўваў Сімяон Полацкі, рускі асветнік, беларускага паходжання, у адным з сваіх рэлігійных выданняў, дзе на малюнку пра стварэнне сусвету ў цэнтры знаходзяцца гэтыя чатыры зычныя літары іўрыта[7].

Зноскі

  1. Я. Колас На ростанях. Трылогія. Мн.:"Юнацтва", 1981 с. 217, 248, 250
  2. Трэба зазначыць, што ў апавяданні Алеся Бажко «Перад вераснем» выкарыстоўваецца варыянт «Ягова», што рэдка сустракаецца ў беларускай літаратуры (Мн:"Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Рэдакцыя мастацкай літаратуры", 1959, с. 63)
  3. Трэба адзначыць, што гэтай традыцыі следуюць не ўсе перакладчыкі, напрыклад, у перакладзе Старога Запавету на рускую мову, зробленным архімандрытам Макарыям у ХІХ ст., тэтраграматон перададзены як «Іегова» практычна ў палове тэкстаў, дзе ен сустракаецца
  4. Менавіта ў кнігах: Быццё, раздзел 22, верш 14; Выхад, раздзел 6, верш 3 (зноска), раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5, раздзел 33, верш 19 і раздзел 34, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24
  5. Менавіта ў кнігах: Выхад, раздзел 6, верш 3, раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24
  6. Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из Фонда Центр.науч. б-ки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, 17 век / Нац. АН Беларуси, Центр науч б-ка им. Я. Коласа; сост.: А. В. Стефанович, М. М. Лис; ред. библиографических записей О. М. Дрозд, И. Л. Мурашова; редкол.: Н. Ю. Березкин (гл.ред.) и др. — Мн.: «Беларус. навука», 2012. — 626 с. — С. 61, 135, 410
  7. Калаж ілюстрацый з кнігі С. Полацкага, без пазначэння яе дакладнай назвы прыводзіцца ў выданні: Могульский Р. С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. ч. 1 из 2-х. — Мн.: «Белорусская энциклопедия им. П. Бровки», 2011. — 256 с. — С. 99.

Спасылкі правіць