Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане
Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане (англ.: University of Texas at Arlington) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Арлінгтан у штаце Тэхас.
Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане | |
---|---|
англ.: University of Texas at Arlington | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas at Arlington |
Заснаваны | 1895 |
Студэнты | 24 888 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арлінгтан, Тэхас, ЗША |
Сайт | uta.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў 1895 годзе і на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў сістэме Тэхаскага аграрна-механічнага ўніверсітэта, пакуль не далучыўся да сістэмы Тэхаскага універсітэта ў 1965 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Гэта другі па велічыні ўніверсітэт у Паўночным Тэхасе і пяты па велічыні ў Тэхасе. Універсітэт прапануе больш за 180 праграм бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры.
Структура
правіць- Каледж інжынерыі (1959)
- Каледж вольных мастацтваў (1959)
- Каледж архітэктуры, планавання і грамадскіх спраў (2015)
- Школа сацыяльнай працы (1967)
- Школа аспірантуры (1966)
- Каледж прыродазнаўчых навук (1959)
- Каледж медсястрынства і інавацый у галіне здароўя (1976)
- Каледж бізнесу (1959)
- Каледж адукацыі (1963)
- Ганаровы каледж (1998)
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэхаскі ўніверсітэт у Арлінгтане
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы