Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Іране, вучэбны і навукова-даследчы цэнтр у галіне інжынерыі і фізічных навук. Адна з самых прэстыжных тэхнічных вучэбных устаноў Ірана. Размешчаны ў горадзе Тэгеран.

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа
перс.: دانشگاه صنعتی شریف
SharifGSMElogo.jpg
Sharif univ.JPG
Міжнародная назва Sharif University of Technology (SUT)
Заснаваны 1966 год
Тып дзяржаўны
Рэктар Махмуд Фатухі-Фірузабад
Студэнты 9 000
Бакалаўрыят 5 779
Магістратура 4 726
Дактарантура 700
Размяшчэнне Flag of Iran.svg Іран, Тэгеран
Юрыдычны адрас Azadi Ave.
Сайт sharif.ir
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Агульныя звесткіПравіць

Заснаванs ў 1966 годзе Махамадам Алі Маджтахедзі, арганізатарам навукі і рэктарам Тэгеранскага політэхнічнага інстытута, па ўказу шаха Ірана Махамеда Рэза Пехлеві як Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» па ўзору і падабенству Масачусэтскі тэхналагічнага інстытута. У першы год існавання ўніверсітэта на чатырох факультэтах — электраэнэргетычным, металургічным, механічным і хімічнага машынабудавання — навучаліся 412 студэнтаў, адабраных па вынікам усеіранскага конкурсу. Прафесарска-выкладчыцкі склад ВНУ складаўся з 54 выкладчыкаў.

У 1972 годзе Махамед Рэза Пехлеві, які быў прэзідэнтам універсітэта з моманта заснавання да 1979 года, прызначыў першага іранскага выпускніка МТІ, Сеіда Хасейна Насра рэктарам ВНУ і паставіў перад нім задачу пераўтварыць універсітэт у «іранскі МТІ»[1][2].

У 19671971 годах да факультэтаў Універсітэта, якія ўжо дзейнічалі, былі дададзены фізічны, матэматчыны, эканомікі і кіравання прамысловасцю, хімічны і грамадзянскага будаўніцтва[3].

У 1974 годзе адкрыўся філіял Індустрыяльнага ўніверсітэта «Арыямехр» у Ісфахане, які пазней выдзяліўся са складу ўніверсітэта і стаў самастойным Ісфаханскім тэхналагічным універстэтам.

Пасля Ісламскай рэвалюцыі у 1979 годзе Індустрыяльны ўніверсітэт «Арыямехр» быў пераіменаваны ў Тэгеранскі індустрыяльны ўніверсітэт, які ў 1980 годзе атрымаў імя Маджыда Шарыфа Вакефі(англ.) бел. — студэнта-рэвалюцыянера, забітага ў 1975 годзе.

Цяпер ўніверсітэт мае два кампусы: Галоўны кампус знаходзіцца ў Тэгеране, Міжнародны кампус — на востраве Кіш у Персідскім заліве.

У 2015-2016 вучэбным годзе ва ўніверсітэце навучаліся больш за 9 000 студэнтаў, у тым ліку 5 776 бакалаўраў, 4 726 магістраў, 700 дактарантаў[4].

Прафесарска-выкладчыцкі складПравіць

Па стану на 1 верасня 2015 года, прафесарска-выкладчыцкі склад Тэхналагічнага ўніверсітэта імя Шарыфа налічвае больш за 450 выкладчыкаў. У яго складзе 168 прафесараў, 115 дацэнтаў, 153 асістэнтаў-прафесараў.

ДзейнасцьПравіць

Адукацыйная дзейнасцьПравіць

Па стану на чэрвень 2016 года асноўны вучэбны працэс ва ўніверсітэце ажыццяўляецца на 14 факультэтах[5]:

  1. Факультэт нафтахімічнай інжынерыі.
  2. Факультэт грамадзянскага будаўніцтва.
  3. Фізічны факультэт.
  4. Хімічны факультэт.
  5. Факультэт матэматычных навук.
  6. Факультэт электраінжынерыі.
  7. Факультэт матэрыялазнаўства і інжынерыі.
  8. Факультэт авіяцыйна-касмічнай інжынерыі.
  9. Факультэт кампьютарнай інжынерыі.
  10. Факультэт электратэхнікі.
  11. Факультэт машынабудавання.
  12. Факультэт прамысловай інжынерыі.
  13. Факультэт кіравання і эканомікі.
  14. Факультэт філасофіі навукі.

Структура факультэтаў у цэлым адпавядае асноўным накірункам адукацыйнай дзейнасці Ўніверсітэта.

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Тэхналагічны ўніверсітэт імя Шарыфа мае 15 навукова-даследчыцкіх цэнтраў.

  1. НДЦ перадавых камунікацыйных тэхналогій.
  2. НДЦ інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (AICTC).
  3. Абсерваторыя «Альборз» для назірання гама-выпраменьвання і касмічных прамянёў.
  4. НДЦ біяхіміі і біяэкалогіі.
  5. Цэнтр маніторынга стану (СМС).
  6. Цэнтр прадпрымальніцтва.
  7. НДЦ эканомікі прамысловасці.
  8. НДЦ электронікі.
  9. НДЦ энэргетычных носьбітаў.
  10. НДЦ экалогіі.
  11. НДЦ прамысловых сістэм.
  12. НДІ нанатэхналогій.
  13. НДІ транспарту.
  14. НДЦ прыкладной фізікі імя Шарыфа.
  15. НДЦ акіяналогіі і водных рэсурсаў.

Універсітэт мае вялізны аўтарытэт у Іране ў галіне даследаванняў прыкладных і фундаментальных навук. У апошнія некалькі гадоў універсітэт зайдмае першые месцы у краіне па аб'ёмам укладаемых у даследаванні сродкаў, атрымоўваемых грантаў і прэмій, а таксама выданню навуковых прац і дысертацый.

БібліятэкаПравіць

Бібліятэка ўніверсітэта валодае найбагацейшым сярод бібліятэк іншых ВНУ фондам інжынерна-тэхнічнай літаратуры. Была адкрыта ў 1965 годзе, адначасова з пачаткам працы ўніверсітэта. Цэнтральная бібіятэка выконвае важнейшую задачу па ўкамплектаванню кніг, часопісаў, справаздач і іншых навуковых крыніц, абслугоўвае наведвальнікаў, а таксама ўключае ў сябе 9 іншых спецыялізаваных бібліятэк-філіялаў.

Рэйтынг Тэхналагічнага ўніверсітэта імя ШарыфаПравіць

Academic Rancing of Wprld Universities[6]
2015: 401-500

Times Higher Education[7]
2015-2016: 401-500
2014-2015: 301-350
2013-2014: 251-275
2012-2013: 301-350
2011-2012': 301-350

U.S.News[8]
2016: 435
2015: 377

Зноскі

СпасылкіПравіць