Убалаць

вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

У́балаць[1] (трансліт.: Ubalać, руск.: Уболоть) — вёска ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Зеляноцкага сельсавета.

Вёска
Убалаць
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 33 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2345
Аўтамабільны код
3
СААТА
3223822041
Убалаць на карце Беларусі ±
Убалаць (Беларусь)
Убалаць
Убалаць (Гомельская вобласць)
Убалаць

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе ў складзе маёнтка Даманавічы, валоданне памешчыка Міхайлава. У 1879 года пазначаная як паселішча ў Даманавіцкім царкоўным прыходзе. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін, вятрак. У 1908 годзе ў Даманавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1915 годзе з уводам у эксплуатацыю чыгункі Жлобін — Калінкавічы пачаў дзейнічаць чыгуначны раз’езд Убалаць (4 км ад вёскі).

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Беларуская Акадэмія навук», працавалі вятрак, конная крупадзёрка, кузня, пачатковая школа (у 1935 годзе 56 вучняў). У час Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску і наваколлі загінулі 129 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). Вызвалена 12 студзеня 1944 года. 53 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса «Камунар» (цэнтр — вёска Зеляночы), размяшчаўся фельчарска-акушэрскі пункт.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі правіць