Дагестанская вайна

Дагестанская вайна, Уварванне вахабітаў у Дагестан (лічыцца пачаткам Другой чачэнскай вайны) — узброеныя сутыкненні на тэрыторыі Дагестана паміж атрадамі «Ісламскай міратворчай брыгады» з аднаго боку, і арміяй Расіі з другога, якія адбываліся ў жніўні—верасні 1999 года.

Дагестанская вайна
Асноўны канфлікт: Другая чачэнская вайна
Дата 2 жніўня15 верасня 1999
Месца Дагестан, Расія
Вынік Перамога федэральных войскаў
Праціўнікі
 Расія Джыхад Ісламская Рэспубліка Дагестан
Джыхад «Ісламская міратворчая брыгада»
 Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя

пры падтрымцы:
 Аль-Каіда[1]

Камандуючыя
Віктар Казанцаў Сіражудзін Рамазанаў
Страты
ад 279 да 290 забітых ад 100 да 2 500 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баявыя дзеянні

правіць

Першапачаткова атрады чачэнскіх вахабітаў увайшлі на тэрыторыю Батліхскага раёна. Федэральная армія пачала ваенную аперацыю ў гэтым раёне. Наступленне было паспяховым. 5 верасня 1999 года атрады другі раз уваходзяць у Дагестан, на гэты раз ўдар нанесены па Навалакскаму раёну. У пачатку верасня вахабітам удалося часова схіліць сітуацыю на свой бок. Чачэнцамі былі захопленыя дагестанскія сёлы Навалакскае, Чапаева, Шушыя, Ахар, Навакулі, Тухчар, Гаміях. 10 верасня армія Расіі пачала аперацыю па вызваленні захопленай тэрыторыі. Апошняй апорай вахабітаў у Дагестане стала сяло Навалакамскае, але 14 верасня яно было вызвалена. 15 верасня вахабіты былі цалкам выбітыя з тэрыторыі Рэспублікі Дагестан.

Зноскі

Спасылкі

правіць