Угорскае ўрочышча
Угорскае ўрочышча (укр.: Угорське урочище) — летапіснае ўрочышча ў Кіеве, якое цяпер завецца Аскольдавай магілай.
Славутасць | |
Угорскае ўрочышча | |
---|---|
50°26′38″ пн. ш. 30°33′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва, паводле летапіснай версіі, паходзіць ад лагера старажытных венграў («уграў»), якія праходзілі міма Кіева падчас перасялення з Прычарнамор’я на Дунай. Яшчэ да таго Угорскае ўрочышча стала месцам забойства Аскольда і Дзіра. Аскольд быў тут і пахаваны; над яго магілай пазней узведзена царква Св. Мікалая.
Ва ўрочышчы (магчыма яшчэ з часоў Аскольда) існаваў княжацкі двор, які з 1151 года быў афіцыйнай рэзідэнцыяй Ізяслава Мсціславіча. Знойдзены тут скарб дырхемаў сведчыць пра заселенасць мясцовасці ў VIII — пач. X ст. Ёсць нават здагадка, што княжацкі двор, уласна, і быў заснаваны Аскольдам (што тлумачыць, чаму яго забілі менавіта тут).
Літаратура
правіць- Київ. Історична енциклопедія. З найдавніших часів до 1917 року