Удзельнік:Igro by/Майсей Іосіфавіч Калмановіч
Igro by/Майсей Іосіфавіч Калмановіч |
---|
Майсей Іосіфавіч Калмановіч (1888, сяло Рыбінскае, Енісейская губерня — 27 лістапада 1937, Масква) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржбанка СССР, Народны камісар збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР.
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і габрэйскага купца. У 1904 годзе ўступіў у Партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З 1912 працаваў прыказчыкам. У 1914 годзе быў прызваны ў армію. У ліпені 1917 г. выйшаў з партыі эсэраў і ўступіў у РСДРП(б).
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі быў начальнікам Мінскага гарнізона, членам бюро ЧРК Заходняга фронту, членам Паўночна-Заходняга абкама РСДРП(б), камісарам харчовага аддзела абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах).
У жніўні 1919 — красавіку 1920 старшыня асобай харчовай камісіі Заходняга фронту. Пасля заканчэння савецка-польскай вайны ў 1920 годзе быў прызначаны намеснікам наркама харчавання УССР.
У 1921—1922 старшыня сібірскага харчовага камітэта, член Сібірскага рэвалюцыйнага камітэта, затым у 1922—1923 зноў намеснік наркама харчавання УССР.
У 1923 прызначаны наркамам харчавання РСФСР і намеснікам наркама харчавання СССР. Пасля ліквідацыі Наркамата харчавання ў 1924—1927 гг. М. І. Калмановіч быў членам праўлення «Сахаротреста», у 1927—1928 — Промбанка, у 1928—1929 — «Зернотреста».
У снежні 1929 года прызначаны на пасаду намесніка народнага камісара земляробства СССР. У 1927—1930 член ЦКК УКП(б). У 1928 член калегіі і кіраўнік групы Наркамата рабоча-сялянскай інспекцыі СССР. У 1930 годзе прызначаны Старшынёй Дзяржбанка СССР. У 1930—1937 гг. — кандыдат у члены ЦК УКП(б). У 1934 годзе вызвалены ад абавязкаў Старшыні Праўлення Дзяржаўнага банка СССР. Прызначаны наркамам збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР.
11 красавіка 1937 года Калмановіч зняты з пасады наркама, а 11 чэрвеня арыштаваны. 27 лістапада 1937 года асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР па абвінавачванні ў шкодніцтве, тэрарызме і контррэвалюцыйнай дзейнасці. Расстраляны 27 лістапада 1937 года. Пахаванне на Данскіх могілках, магіла 1. Рэабілітаваны ВКВС СССР у 1956 годзе.
Асабістае жыццё
правіцьБыў жанаты.
У 1930-я гады жыў у Маскве па адрасе: вуліца Герцэна, дом № 47, кв. 55.
Выкарыстаны матэрыялы сайта Банка Расіі. Дазвол на выкарыстанне. [[Катэгорыя:Кандыдаты ў члены ЦК КПСС]] [[Катэгорыя:Марксісты]] [[Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР]] [[Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР]] [[Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Расіі]] [[Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Украіны]] [[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]] [[Катэгорыя:Сацыялісты Расіі]] [[Катэгорыя:Эсэры]]