Ужынецкае падняцце

Ужыне́цкае падня́цце (ад назвы вёскі Вужынец у Калінкавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, у межах Хойніцкага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у 1971 годзе.

Па падсалявых дэвонскіх адкладах Ужынецкае падняцце — найбольш высокая паўднёва-ўсходняя частка вузкага (3—7 км) і доўгага (22 км) монаклінальнага блока, які накіраваны і расшыраецца на паўночны захад, аддзелены разломамі і прыўзняты на 400—500 м над сумежнымі блокамі (толькі ў адносінах да Хойніцкага блока, магчыма, апушчаны). Паверхня падсалявых дэвонскіх адкладаў у межах блока монаклінальна апускаецца на паўночны захад ад -2400 да -3400 м. Па міжсалявых адкладах Ужынецкае падняцце — монаклінальны блок, у межах якога іх паверхня апускаецца на паўночны захад ад -1200 да -2900 м. Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы блоку адпавядае частка структурнага заліва і паўночнага крыла Хойніцкай брахіантыкліналі. Падняцце сфарміравалася ў асноўным у познафранскі і фаменскі час позняга дэвону.

Літаратура правіць