Узлавая
горад у Тульскай вобласці Расіі
Узлавая (руск.: Узлова́я) — горад (з 1938) у Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Узлоўскага раёна. Насельніцтва — 52 377 чал. (2016). Размешчаны ў цэнтры Сярэднярускага ўзвышша на скрыжаванні чыгунак Сызрань — Вязьма і Масква — Данбас, за 47 км ад Тулы і за 230 км на паўднёвы ўсход ад Масквы. Чыгуначныя станцыі Узлавая I, Узлавая II, Узлавая III.
Узлавая
| ||||||||||||||||||||||||
Эканоміка
правіцьМашынабудаўнічы завод ААТ «Кран» ім. І. І. Федунца (электрычныя краны і горна-шахтныя комплексы, канвееры), хімічны завод ААТ «Пластык» (вытворчасць пластмас і кампазітаў), ААТ «Апаратура далёкай сувязі», лакаматыўнае дэпо.
Адукацыя
правіць- Машынабудаўнічы каледж (УМК)
- Тэхнікум чыгуначнага транспарту
- Медыцынскае вучылішча № 1
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Зоя Іванаўна Васкрасенская — савецкая разведчыца
- Анатоль Пятровіч Кузьмічоў — беларускі празаік, драматург