Украінская міратворчая місія ў Эфіопіі і Эрытрэі

Украінская міратворчая місія ў Эфіопіі і Эрытрэі (лістапад 2000 г. — ліпень 2008 г.) — удзел афіцэраў Узброеных сіл Украіны ў міратворчай аперацыі ААН на эфіопа-эрытрэйскай граніцы.

Гісторыя правіць

У 1990-я гады паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй узрасла ваенная і палітычная напружанасць, адбываліся пастаянныя памежныя сутычкі. Апагеем гэтага стала пагранічная вайна 1998—2000 гадоў.

У 2000 годзе Украіна, як старшыня пасяджэння Савета бяспекі ААН, прапанавала ўвесці ў зону размежавання паміж дзяржавамі міратворчы кантынгент.

Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый былі прыняты рэзалюцыі СБ 1312 і 1320, на падставе якіх у памежжы размяшчаліся міжнародныя сілы. Украінскае кіраўніцтсва лічала, што ўдзел дзяржавы ва ўрэгуляванні канфлікту Эфіопіі і Эрытрэі адпавядае інтарэсам падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, нацыянальным інтарэсам дзяржавы, таму на падставе Закона «Аб удзеле Украіны ў міжнародных міратворчых аперацыях», улады дазволілі накіраванне кантынгенту ў складзе штабных афіцэраў і назіральнікаў у зону напружанасці.

З 2004 па 2008 год у склад місіі былі накіраваны 43 афіцэры УС Украіны для праходжання службы на пасадах ваенных назіральнікаў. Пастаянны кантынгент складаў 7 чалавек[1].

Задачы правіць

  • правядзенне аперацыі па падтрыманні міру і бяспекі ў створанай часовай зоне бяспекі (ЧЗБ);
  • назіранне за шляхам патрулявання і ўстаноўленых кантрольна-прапускных пунктаў;
  • расследаванне выпадкаў парушэння межаў вайскоўцамі і падраздзяленнямі, расследаванне выпадкаў адкрыцця агню, супрацьпраўных дзеянняў супраць мірнага насельніцтва з абодвух бакоў;
  • агляд месцаў размяшчэння падраздзяленняў міліцыі;
  • забеспячэнне абазначэння межаў на мясцовасці;
  • забеспячэнне бяспекі паседжанняў Ваенна-каардынацыйнага камітэта;
  • аказанне дапамогі створанай у Жэневе Камісіі па ўстанаўленні межаў для ўрэгулявання крызісу, які датычыцца вызначэння граніц паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй;
  • у супрацоўніцтве з міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі спрыяць вяртанню бежанцаў і перамешчаных асоб на свае месцы.

Завяршэнне правіць

У сувязі з усталяваннем трывалага міру і ўрэгуляваннем канфлікту з тэрыторыі Эрытрэі і Эфіопіі ў 2008 годзе міратворчы кантынгент, у тым ліку ўкраінскія афіцэры верыфікацыйна-назіральнай місіі, выведзены.

Зноскі

Спасылкі правіць