Украінскі нацыянальны саюз

Украінскі нацыянальны саюз (УНС) (укр.: Український Національний Союз) — украінская ваенізаваная патрыятычная грамадска-палітычная арганізацыя.

Украінскі Нацыянальны Саюз
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі палітычная партыя
Кіраўнікі
Глава Провада УНС Алег Галтвянскі
Глава Провада УНС Віталь Крывашэеў
Заснаванне
Дата заснавання 19 снежня 2009 года
Колькасць членаў 1 000
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Украінскі нацыянальны саюз быў створаны 19 снежня 2009 года. У стварэнні УНС бралі ўдзел як удзельнікі рухаў так і проста свядомыя грамадзяне. Першыя аддзяленні былі створаны ў Харкаве, Любоцiне і Палтаве[2]. Да 2012 года кіраўніком арганізацыі быў Алег Галтвянскi, з 15 ліпеня 2012 года арганізацыю ўзначальвае Віталь Крывашэеў[3]. З моманту свайго заснавання УНС зарэкамендавала сябе як арганізатар рэгулярных палітычна рэзанансных акцый. УНС на працягу ўсяго перыяду свайго існавання вядзе барацьбу з сіламі, варожымі ўкраінскай дзяржаве, перш за ўсё прарасійскай і сепаратысцкай накіраванасці[4][5]. УНС з'яўляецца адным з арганізатараў «Еўрамайдана»[6][7]. Актывісты арганізацыі прымаюць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Ўкраiны[8][9][10].

Зноскі

Спасылкі правіць