Укрэксімбанк (укр.: Укрексі́мбанк, англ.: Ukreximbank, поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны») — украінскі банк і ўніверсальная крэдытна-фінансавая ўстанова, 100 % акцый якой належыць дзяржаве ў асобе Кабінету Міністраў Украіны. Заснаваны Урадам Украіны ў 1992 годзе з мэтай рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферах прамысловасці, знешняга гандлю, эканомікі і фінансаў. Агульныя актывы банка па стане на 1 студзеня 2016 года склалі 141 мільярд грыўняў, па іх памерах Укрэксімбанк займае трэцяе месца сярод усіх банкаў Украіны. Па памерах укладаў юрыдычных асоб банк займае першае месца.[2]

АТ «Укрэксімбанк»
Тып Публічнае акцыянернае таварыства
Заснаванне 23 студзеня 1992 (32 гады)
Заснавальнікі Кабінет міністраў Украіны
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Украіны Кіеў, вул. Антановіча, 127
Адрас
Ключавыя постаці Яўген Уладзіміравіч Мецгер (Старшыня Праўлення)[1]
Галіна Фінансавыя паслугі
Чысты прыбытак -14,132 млрд. грн. (2015)[2]
Актывы 141,285 млрд. грн. (01.01.2016)[2]
Аўдытар PricewaterhouseCoopers
Сайт www.eximb.com

Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе Укрэксімбанк займаў адзінаццатую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 388-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[3] Галоўны офіс Укрэксімбанка размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з’яўляецца стратным. У 2015 годзе ён панёс страты на суму 14,1 мільярдаў грыўняў, што на 44 % больш чым на год раней (9,8 млрд. грн. страт у 2014).[2][4]

Па класіфікацыі НБУ, з’яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[5]

Пра банк

правіць

Структура АТ «Укрэксімбанк» складаецца з Галаўнога офіса, 27 філіялаў, 75 аддзяленняў і 2 прадстаўніцтваў за мяжой — у гарадах Лондан і Нью-Ёрк. Укрэксімбанк мае найбольш распаўсюджаную ўва Украіне сетку банкаў-карэспандэнтаў (больш 850 банкаўскіх устаноў у розных краінах свету). Місія банка — садзейнічаць развіццю эканомікі Украіны і бізнесу кліентаў, пераважна экспартаарыентаваных і імпартазамяшчальных галін эканомікі, шляхам крэдытавання і банкаўскага абслугоўвання фінансавых аперацый кліентаў, падтрымкі нацыянальнага экспарцёра і выкананне функцыі фінансавага агента Урада Украіны.

Статутам Банка вызначана, што АТ «Укрэксімбанк» заснавана для прыцягнення знешніх і ўнутраных крэдытных рэсурсаў у эканоміку Украіны, прадстаўленне і атрыманне крэдытаў ад імя і па даручэнні Кабінета Міністраў Украіны (як фінансавы агент Урада), фінансавання і забеспячэння экспартна-імпартных аперацый прадпрыемстваў, абслугоўванне дзяржаўнага знешняга доўгу Украіны, ажыццяўленне аперацый на грашовым, валютным і фондавым рынках, ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па фінансаванні інвестыцыйных праектаў, прадстаўлення банкаўскіх паслуг, супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, укараненне іншых відаў дзейнасці, ажыццяўленне іншых аперацый у адпаведнасці з заканадаўствам і патрабаваннямі Статута.

АТ «Укрэксімбанк» паспяхова супрацоўнічае з вядучымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, такімі як Сусветны банк, ЕБРР, KfW, NIB, IFC, з буйнымі замежнымі банкамі і фінансава-крэдытнымі ўстановамі. За час сваёй дзейнасці на міжнародных фінансавых рынках і ў галіне экспартнага фінансавання Банк стаў прамым пазычальнікам і гарантам 35 вядучых экспартна-крэдытных агенцтваў свету.

Укрэксімбанку належыць даччыная лізінгавая кампанія ТАА «Эксімлізінг» (заснавана ў 2006).[6][7]

Гісторыя

правіць
 
Філіял Укрэксімбанка ў Львове (2012).

«Дзяржаўны экспартна-імпартны банк Украіны» быў створаны 3 студзеня 1992 года згодна з Указам Прэзідэнта Украіны № 29 і 23 студзеня таго ж года банк атрымаў сваю першую ліцэнзію ад Нацыянальнага банка Украіны[8].

5 мая 2009 ўступіла ў сілу пастанова Кабінета Міністраў Украіны ад 15 красавіка 2009 № 375, згодна з якой Укрэксімбанку зменена яго поўная назва з адкрытага акцыянернага таварыства на публічнае акцыянернае таварыства шляхам унясення адпаведных змяненняў у Статут банка.

На працягу палітычнага і эканамічнага крызісу 2014-2015 гадоў Укрэксімбанк панёс найбуйнейшыя ў сваёй гісторыі страты. У 2014 годзе яны дасягнулі 9,8 мільярдаў грыўняў, а ў 2015 павялічыліся да 14,1 мільярда. У справаздачы банка 2015 года асноўнымі прычынамі такіх страт названыя абясцэненне актываў з прычыны эканамічнага крызісу і страты ад курсавой розніцы па аперацыях у замежнай валюце.[9]

8 ліпеня 2015 года, Укрэксімбанк завяршыў рэструктурызацыю еўрааблігацый на агульную суму 1,475 мільярдаў долараў ЗША.[10]

26 лютага 2016 года ў мэтах аптымізацыі сеткі філіялаў Укрэксімбанка, наглядальным саветам банка прынята рашэнне на працягу года ліквідаваць філіялы ў Данецку, Луганску і Ізмаіле.[11]

Рэйтынгі і ўзнагароды

правіць
  • На пятым Сходзе банкаў-партнёраў Міжнароднай Фінансавай Карпарацыі (МФК) у Дубаі АТ «Укрэксімбанк» прызнаны лепшым банкам-эмітэнтам у Еўропе і Цэнтральнай Азіі з перадэкспартнага фінансавання ў 2012 годзе ў межах Глабальнай праграмы гандлёвага фінансавання.[12]
  • У кастрычніку 2012 года Укрэксімбанк заняў першую пазіцыю па паказчыку надзейнасці ў абноўленых дадзеных «Першага Украінскага Дэпазітнага Індэкса» (FUDI). Ён адзіны з усіх фінансавых устаноў атрымаў рэйтынг А, што характарызуецца як «Самая высокая надзейнасць сярод украінскіх банкаў. Нізкая адчувальнасць да неспрыяльных вонкавых фактараў».[13]
  • У жніўні 2012 года ў рэйтынгу «ГVардыя карпаратыўных брэндаў — 2012» (выдавецкі дом «Галицькі контракти») брэнд Укрэксімбанк ацанілі ў 30 мільярдаў грыўняў — самы дарагі фінансавы брэнд Украіны.[14][15]
  • Укрэксімбанк узначаліў рэйтынг надзейнасці банкаўскіх дэпазітаў па стане на пачатак 2012 года, апублікаваны выданнем «Реальна економіка» — дзяржаўнае фінансавая ўстанова ўжо ў пяты раз запар перамагае ў дадзеным рэйтынгу. Рэйтынгавая адзнака «А» сведчыць аб спалучэнні моцных фінансавых паказчыкаў — дынамікі ўласнага капіталу, адпаведнасці капіталу актывам, рэнтабельнасці і доўгатэрміновай дынамікі дэпазітаў. Рэйтынг прывабнасці банкаў для ўкладчыкаў — інфармацыйны праект, накіраваны на комплекснае ацэньванне найбольшых па аб’ёме актываў банкаў Украіны. Ён улічвае важнейшыя фактары прывабнасці ўстановы для ўкладчыкаў якія можна разлічыць на аснове публічнай інфармацыі.[16]
  • Згодна з Pi-рэйтынгам надзейнасці банкаў агенцтва «Експерт-Рейтинг» банк мае ацэнку B++ па выніках 2010 года (25 пазіцыя з 87).[17]
  • Па версіі аўтарытэтнага брытанскага выдання «The Banker» Укрэксімбанк прызнаны лепшым банкам 2005 года ў Украіне.[18]

Старшыні Праўлення

правіць

Структура ўласніцтва

правіць

Па стане на 1 студзеня 2016 года структура ўласнасці з’яўляецца наступнай:[19]

Уладальнік акцый Звычайных акцый Працэнт эканамічных правоў
Дзяржава Украіна * 21 208 750[20] 100%
Мінарытарныя ўладальнікі акцый 0 0%
Увогуле 21 208 750 100%

Заўвага:
* — у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога накіроўваецца і каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.

Зноскі

  1. Укрексімбанк. Керівництво // Офіційний сайт НБУ (укр.). bank.gov.ua (13 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2020.
  2. а б в г НБУ. bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  3. ПриватБанк вошел в ТОП-10 банков Восточной Европы (руск.). finance.bigmir.net (6 жніўня 2014). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  4. НБУ(недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2015. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  5. Національний банк визначив три системно важливих банки (укр.)(недаступная спасылка). Прес-реліз НБУ від 22.02.2016. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  6. Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.). eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  7. Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.). eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  8. Етапи розвитку (укр.)(недаступная спасылка). eximb.com. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  9. Річна консолідована фінансова звітність за 2015 рік разом зі звітом незалежного аудитора (укр.). eximb.com (20 ліпеня 2016). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  10. Укрексімбанк успішно завершив реструктуризацію єврооблігацій (укр.)(недаступная спасылка). eximb.com (8 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  11. «Укрексімбанк» вирішив ліквідувати філії в Донецьку, Луганську та Ізмаїлі (укр.). Праверана 22 чэрвеня 2017.
  12. Укрексімбанк визнано найкращим банком з передекспортного фінансування в Європі та Центральній Азії (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  13. Укрексімбанк очолив рейтинг надійності депозитів FUDI (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  14. ГVардія корпоративних брендів — 2012 (Банки) (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  15. Укрексімбанк — найдорожчий фінансовий бренд України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  16. Укрексімбанк знову очолив рейтинг надійності депозитів (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2012. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  17. Затишье перед бурей (руск.). Україна Бізнес ревю, № 14 (4 красавіка 2012). Праверана 22 чэрвеня 2017.(недаступная спасылка)
  18. Standard & Poor's називає Укрексімбанк найбільш прозорим банком України (укр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2014. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  19. Структура власницті АТ "Укрексімбанк" (укр.)(недаступная спасылка). bank.gov.ua (1 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2016. Праверана 22 чэрвеня 2017.
  20. Статут АТ Експортно-Імпортний Банк України, редакція від 30 березня 2016 (укр.). eximb.com. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Спасылкі

правіць