Уладзімір Іванавіч Кумачоў

Уладзімір Іванавіч Кумачоў (нар. 9 верасня 1941, Горкі) — беларускі вучоны ў галіне меліярацыі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1994).

Уладзімір Іванавіч Кумачоў
Дата нараджэння 9 верасня 1941(1941-09-09) (82 гады)
Месца нараджэння Горкі
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера меліярацыя
Месца працы Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія

Біяграфія правіць

Скончыў школу ў горках, працаваў на Горацкім кансервавым заводзе. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1965 годзе. Працаваў выкладчыкам гідратэхнікума ў горадзе Кяхта (Бурація). У 1967—1971 і з 1975 г. у БСГА — старшы выкладчык, затым дацэнт, прафесар кафедры гідратэхнічных збудаванняў. У 2005—2009 гг. загадчык кафедрай сельскага будаўніцтва і добраўпарадкавання тэрыторыі[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 70[1] навуковых прац па аўтаматычным кіраванні глебавай вільгаццю, тэорыі грунтавой вады, кавітацыі. Распрацаваў тэорыю і сістэмы аўтаматычнага кантролю і кіравання глебавай вільгаццю, тэорыю кавітацыйнай эрозіі матэрыялаў і спосаб стварэння кавітацыі.

Асноўныя публікацыі правіць

  • К прогнозированию интенсивности кавитационной эрозии. — Мн.: Выш.шк., 1984.
  • Автоматическое управление водным режимом торфяно-болотных почв: Рекомендации. — Горки,1993.
  • Мониторинг грунтовых вод. — Минск, 2003.
  • Гравитация. Начала Единой Теории Природы. — Минск, 2011.

Зноскі

  1. а б Кумачоў Уладзімір Іванавіч // Магілеўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2018. Праверана 9 кастрычніка 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць