Уладзімір Аляксеевіч Кобец

Уладзімір Аляксеевіч Кобец (нар.7 лістапада 1971, Слонім) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і каардынатараў руху «Зубр», кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава ў 2010 годзе.

Уладзімір Аляксеевіч Кобец
Імя пры нараджэнні Уладзімір Аляксеевіч Кобец
Дата нараджэння 7 лістапада 1971(1971-11-07) (52 гады)
Месца нараджэння Слонім, Беларусь
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя географ-эколаг, менеджар-эканаміст
Род дзейнасці палітык
Бацька Аляксей Васільевіч Кобец
Маці Вера Фёдараўна Кобец
Жонка Ульяна
Дзеці Яна, Чэслаў-Дамінік
Узнагароды медаль МЗС Славакіі

Біяграфія правіць

Пасля школы, ў 1989 г., скончыў БДУ па спецыяльнасці «географ-эколаг». Мае два дыпломы дыстанцыйных курсаў шведскага ўніверсітэта Упсала — «Народанасельніцтва Балтыі» і «Навакольнае асяродзе рэгіёна Балтыйскага мора». Быў накіраваны на працу ў Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя. У 1999 годзе пераведзены ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзя. Член Беларускага геаграфічнага таварыства.

Быў членам управы БНФ і ўзначальваў адну з раённых структур. У 2000 г. з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «менеджар-эканаміст». У тым жа годзе пакінуў дзяржаўную службу і стаў адным з заснавальнікаў і каардынатараў руху «Зубр».

Падчас выбараў кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь 2010 г. — кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава.

Бвў затрыманы аператыўнікамі КДБ праз два дні пасля Плошчы-2010 ў 15.30 21 снежня 2010 года. Прад'яўлена абвінавачанне па 1 і 2 частках артыкула «Масавыя беспарадкі». Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. У ноч на 27 студзеня 2011 года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 29 жніўня Уладзімір Кобец атрымаў па пошце пастанову пра закрыццё супраць яго крымінальнай справы, а таксама дазвол зноў выязджаць за межы краіны.

У верасні 2011 г. напісаў у СМІ ліст, з якога вынікала, што Уладзімір Кобец пакінуў Беларусь. Прычынамі гэтага, паводле яго слоў, сталі ціск і катаванні падчас знаходжання ў СІЗА, а пазней — пагрозы яго сям'і пасля вызвалення пад падпіску. Кобец заявіў пра спробы яго вярбоўкі.[1]

Зараз знаходзіцца ў Варшаве. Працуе сустаршынёй Беларускага дома ў Варшаве.

Узнагароды правіць

Медаль МЗС Славакіі за персанальны ўнёсак у развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 27 сакавіка 2017.

Літаратура правіць

  • Palitviazni.info 2013 г. c.-141
  • Супраць плыні А. Тамковіч 2011 г. С. 29-40.
  • Жыццё пасля кратаў А. Тамковіч −2013 г. — 31-38 с.с. — ISBN 978-985-6025-25-2
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.132-133).
  • 2006 — Kobets Uladzimir, Shepherd Robin, Jeans Solidarity Campaign. A. Case Study of a Civic Pro-Democracy Movement in Belarus, German Marshall Fund of the United States, Bratislava, March 2006


Спасылкі правіць