Уладзімір Барысавіч Кунтыш

Уладзімір Барысавіч Кунтыш (нар. 2 верасня 1941, в. Лапацічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1994). Член-карэспандэнт Міжнароднай энергетычнай акадэміі, акадэмік Міжнароднай акадэміі холаду.

Уладзімір Барысавіч Кунтыш
Дата нараджэння 2 верасня 1941(1941-09-02) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут цэлюлозна-папяровай прамысловасці (спецыяльнасць «Цеплатэхніка», 1963; аспірантура, спецыяльнасць «Прамысловая цеплаэнергетыка», 1969).

Працаваў у Архангельскім лесатэхнічным інстытуце (1964—1993, кафедра супраціўлення матэрыялаў, дацэнт), Архангельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце (1993—2001, кафедра прамысловай цеплаэнергетыкі, загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 2001, факультэт тэхналогіі і тэхнікі лясной прамысловасці, кафедра энергазберажэння, гідраўлікі і цеплатэхнікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка энергаэфектыўных цеплаабменнікаў, кампрэсарных станцый.

Узнагароды правіць

Званне «Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі» (2001) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Исследование теплоообмена и его интенсификация в трубных пучках теплообменников воздушного охлаждения : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.14.05 / Кунтыш Владимир Борисович. — Санкт-Петербург, 1993.
  • Тепловой и аэродинамические расчеты оребренных теплообменников воздушного охлаждения / В. Б. Кунтыш, Н. М. Кузнецов. — Санкт-Петербург, 1992.
  • Effect of the Relative Interfin Distance on the Thermal Сonvective Heat Transfer in Finned Tube Bundles and on Augmenting Heat Transfer / Kuntysh V. B., Iokhvedov F. M. // Heat transfer : soviet resorces. — 1971. — Vol. 3, № 2. — P. 50—61.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кунтыш Уладзімір Барысавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 53.