Уладзімір Іванавіч Буднік

(Пасля перасылкі з Уладзімір Буднік)

Уладзімір Іва́навіч Бу́днік (28 красавіка 1949, Жыткавічы — 8 жніўня 2007) — беларускі кампазітар.

Уладзімір Іванавіч Буднік
Дата нараджэння 28 красавіка 1949(1949-04-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 жніўня 2007(2007-08-08) (58 гадоў)
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Сакалоўскага па класе баяна, Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова.

ТворчасцьПравіць

Аўтар сімфоніі, кантаты, інструментальнай творчасці, шырока вядомы яго песні «Пах чабаровы», «Палессе», «Шумі, мой лес», «Зямля мая адзіная», «Вятры Палесся», «Маці-зямля», «Белая лілея», «Святло тваіх вачэй», «Водар чаромхі», «Я зачараваная табой», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Ксеня», «Вечаровая песьня самотніцы», «Жаданае каханне» і іншыя. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), сябар саюза кампазітараў Беларусі (1977).

Уладзімір Буднік — аўтар шэрагу патрыятычных песняў. Вакальны твор «Янка Купала» меў поспех і на еўрапейскіх фестывалях.

Каля дваццаці вакальных твораў Уладзіміра Будніка змешчана на старонках «Звязды».

Асаблівасцямі песеннай спадчыны Уладзіміра Будніка з’яўляюцца выразнасць мелодый, эмацыйная непасрэднасць і нацыянальны каларыт.

Ушанаванне памяціПравіць

3 снежня 2007 года ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт памяці беларускага кампазітара Уладзіміра Будніка.[1]

Цікавыя фактыПравіць

Песня «Янка Купала» ў сапраўднасці называецца «Веснавыя званы», напісаў яе кампазітар Уладзімір Буднік.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X

СпасылкіПравіць