Уладзімір Васілевіч Бабкоў

Уладзімір Васілевіч Бабкоў (нар. 31 кастрычніка 1936, в. Папаратнае, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996, Аднакрокавыя метады лікавага развязання сістэм), прафесар (1989).

Уладзімір Васілевіч Бабкоў
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1936(1936-10-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2020(2020-05-05)[1] (83 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1996)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Іванавіч Крылоў
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Сайт fpmi.bsu.by/main.aspx?gu…

Біяграфія правіць

Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў прыярытэтны падыход да пабудовы многаэтапавых вылічальных алгарытмаў з выбіральным прынцыпам апраксімацыі рознамаштабавых гармонік лінейнага набліжання пры развязанні праблемы лікавага адлюстравання памежавага пласта і пераходных працэсаў з лакальнай няўстойлівасцю.

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія БССР (1978).

Навуковыя працы правіць

  • Вычислительные методы. Т. 1. М., 1977;
  • Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Крыловым і П.Манастырным);
  • О построении методов численного решения систем обыкновенных дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 29, № 7.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.