Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч

Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч (10 мая 1924 в. Скобраўка, цяпер Пухавіцкі раён — ?)— кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, Заслужаны педагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы.

Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч
Дата нараджэння 10 мая 1924(1924-05-10)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень Кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне Дацэнт
Альма-матар

Біяграфія правіць

Ветэран Другой сусветнай вайны, удзельнік Парада Перамогі 1945 года ў Маскве. Дэмабілізаваны ў чэрвені 1948 года.

Паступаў у Маскоўскую артылерысцкую акадэмію, але не прайшоў медыцынскую камісію. У 1950 годзе становіцца студэнтам факультэта механізавання сельскай гаспадаркі Кішынёўскага сельгасінстытута.

З 1957 года працуе асістэнтам, а потым старэйшым выкладчыкам. У траўні 1970 года, пасля абароны дысертацыі, прысвойваюць навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук і званне дацэнта.

Займаўся навуковай дзейнасцю: апублікаваў 95 прац.

За мірную працу Уладзіміру Вайцяховічу прысвоена ганаровае званне «Om Emerit», а за вялікі ўнёсак ва ўмацаванне ўсебаковых сувязяў паміж Малдовай і Беларуссю узнагароджаны Ганаровай граматай Рады Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі правіць