Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек
Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек (1820 — 13 [25] лютага 1879) — кампазітар-аматар, князь.
Уладзімір Георгіевіч Кастрыёта-Скандэрбек | |
---|---|
Дата нараджэння | 1820[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 (25) лютага 1879[2] |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Біяграфія
правіцьСлужыў у лейб-гвардыі, у канцы 1840-х гг. выйшаў у адстаўку. У канцы 1840—1850-х гг. трымаў квартэт у сваім маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне з прыгонных сялян, прафесійна падрыхтаваных нямецкім скрыпачом Бекерам, і вядомы музычны салон у сталіцы, сябраваў з М. І. Глінкам і А. С. Даргамыжскім[3], як кампазітар знаходзіўся пад уплывам апошняга.
Аўтар рамансаў, у тым ліку на вершы Лермантава («Чаркеская песня», «І сумна, і нудна» і інш.), і сачыненняў для камернага ансамбля, у тым ліку трох струнных квартэтаў, другі з якіх атрымаў у 1861 годзе другую прэмію на конкурсе Рускага музычнага таварыства, — паводле меркавання Л. М. Раабена, гэта ўзнагарода квартэту Кастрыёта-Скандэрбека, стылістычна пярэстаму і няроўнаму, стала «апошнім прыкладам творчага спаборніцтва аматарскага і прафесійнага мастацтва», паколькі праца кампазітараў-дылетантаў, важная для рускай музыкі першай паловы XIX стагоддзя, у гэты перыяд імкліва страчвала сваё значэнне[4].
Акрамя таго, Кастрыёта-Скандэрбеку належаць транскрыпцыі для фартэпіяннага квінтэта сімфоній, уверцюр і санаты «Хамерклавір» Людвіга ван Бетховена. «Матэрыялы да біяграфіі А. С. Даргамыжскага», напісаныя Кастрыёта-Скандэрбекам у суаўтарстве з У. В. Стасавым, публікаваліся ў 1875 годзе ў часопісе «Руская даўніна», апублікаваны і лісты Даргамыжскага да яго.
Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.
Зноскі
- ↑ Vladimir Georgievič Kastrioto-Skanderbek // MAK
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Бернандт Г. Б., Ямпольский И. М. Кто писал о музыке: Биобиблиографический словарь музыкальных критиков и лиц, писавших о музыке в дореволюционной России и СССР. Т. II: К—П. — М.: Советский композитор, 1971. — С. 30.
- ↑ Раабен Л. Н. Инструментальный ансамбль в русской музыке. — М.: Музиздат, 1961. — С. 224.
Літаратура
правіць- Синявская Л. П. Струнный квартет в русской музыке: 1790—1860 годы. На исторических путях отечественной инструментально-симфонической культуры. — Екатеринбург, 2004.
Спасылкі
правіць- Біяграфія ў Музычным слоўніку Г. Рымана(недаступная спасылка)
- Кастриото-Скандербек В. Г. / И. М. Ямпольский // Т. 2. Гондольера — Корсов. — М. : Советская энциклопедия : Советский композитор, 1974. — (Энциклопедии. Словари. Справочники : Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / гл. ред. Ю. В. Келдыш; 1973—1982).
- Соловьёв Н. Ф. Кастриот-Скандербек, Владимир Георгиевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.