Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека
(Пасля перасылкі з Гарадзецкі прыгонны квартэт)
Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека існаваў у канцы 1840—1850-х гг. у маёнтку Гарадзец на Магілёўшчыне. Арганізатар кампазітар-аматар У. Г. Кастрыёт-Скандэрбек, блізкі сябра М. Глінкі і А. Даргамыжскага. Удзельнікамі квартэта былі прыгонныя сяляне, прафесійна падрыхтаваныя нямецкім скрыпачом Бекерам: С. Іваноў, М. Міхайлаў, В. Андрэеў, К. Васільеў. Ансамбль меў вялікі рэпертуар і валодаў высокім узроўнем выканальніцкага майстэрства, што дазваляла яму выконваць складаныя творы Л. Бетховена і В. А. Моцарта. Вёў актыўную канцэртную дзейнасць на Магілёўшчыне.
Літаратура правіць
- Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылкі правіць
- Гарадзецкі прыгонны квартэт У. Г. Кастрыёта-Скандэрбека на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»