Машэкаўскія могілкі

Машэкаўскія могілкі, таксама Мышакоўскія[1] (руск.: Машековское кладбище) — абмежавана дзейныя могілкі ў Магілёве, размешчаныя ў гістарычным раёне Машэкаўка і абмежаваныя Нацыянальным спускам і схіламі далін ракі Дзебры і Дняпро. Побач знаходзяцца Яўрэйскія могілкі (пасля вайны — грамадзянскія). Плошча складае 5,4 га[2].

Машэкаўскія могілкі
Магілёў. Машэкаўскія могілкі (02).jpg
53°53′53″ пн. ш. 30°21′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
ГорадМагілёў
Гістарычны раёнМашэкаўка 
Гісторыя
Дата закрыцця1965 
Плошча5,4 га
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Машэкаўскія могілкі з царквой на плане горада 1835 года.

Самыя старыя пахаванні датуюцца канцом XVIII — пачаткам XIX стагоддзя[1]. У у 1724 годзе на праваслаўных могілках пабудавалі драўляную Іаана-Багаслоўскую царкву-капліцу, якую заснаваў Кандрат Каролька, які памёр у 1780 г. і быў у ёй пахаваны[3].

У савецкія часы царкву закрылі. У 1941 годзе, пасля акупацыі Магілёва, немцы адкрылі шэраг хрысціянскіх святынь, дазволіўшы праводзіць у іх богаслужэнні. У царкве на Машэкаўскіх могілках дазволілі адпяваць нябожчыкаў. У другой палове XX ст. будынак знішчылі. На месцы царквы з’явіліся сучасныя пахаванні, пра месца яе размяшчэння паказваюць магілы святароў і адсутнасць дрэваў[3]. Могілкі закрыты для пахаванняў у 1965 годзе[2].

ПахаванніПравіць

Адна з неідэнтыфікаваных магіл прадстаўленая ў выглядзе каменнага саркафага, вышыня якога складае 80 см, шырыня — 1,6 м, на камені, які закрывае саркафаг, чытаецца фрагмент слова «кимваръ»[1].

На тэрыторыі могілак 6 пахаванняў належаць роду магілёўскага купца Піліпа Сямёнава Капцелева, якія датуюцца перыядам з 1864 па 1903 г.: Піліп Сямёнаў Капцелеў (1802—1864), Ганна Капцелева (1809—1891), гарадскі галава Патапій Піліпавіч Капцелеў[d] (1826—1903), Сафоній Піліпавіч Капцелеў (1841—1891), Афанасій Піліпавіч Капцелеў (1846—1880), Аляксандра Сямёнаўна Капцелева (1853—1883). Некаторыя з пералічаных пахаванняў размешчаны адно ад аднаго на адлегласці 10 м, што можа сведчыць пра тое, што паміж імі маглі размяшчацца магілы іх сваякоў, знішчаныя пазнейшымі пахаваннямі[1]. Маюцца пахаванні прадстаўнікоў роду Гартынскіх, Грум-Гржымайлаў[ru][3].

Па некаторых звестках, на Машэкаўскіх могілках захаваліся надмагільныя скульптуры, зробленыя магілёўскі скульптарам Пятром Рыгоравічам Яцынам[3].

 
Абеліск на брацкай магіле

На могілках знаходзяцца тры брацкія магілы савецкіх воінаў, у якіх пахавана 49, 43 і 26 воінаў, якія загінулі ў баях пры абароне Магілёва ў ліпені 1941 г. і вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года[4][5][6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Исследование могилевского некрополя XIX — Средняя школа № 34 Архівавана 6 мая 2019.
  2. 2,0 2,1 Кладбища // Могилёв. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 По Машековскому кладбищу с ученым Игорем Пушкиным. 9 сентября 2010(недаступная спасылка)
  4. 7. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  5. 8. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  6. 9. Брацкая магіла савецкіх воінаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

СпасылкіПравіць