Магілёўскі абласны драматычны тэатр

(Пасля перасылкі з Магілёўскі драмтэатр)

Магілёўскі абласны драматычны тэатр — старэйшы тэатр горада Магілёва і вобласці. Заснаваны ў 1888 годзе.

Магілёўскі абласны драматычны тэатр
Заснаваны 1954
Будынак тэатра
Краіна
Размяшчэнне
Будынак вул. Першамайская, д. 7, г. Магілёў
Дырэктар Андрэй Фёдаравіч Новікаў (2000—2020)
Галоўны рэжысёр Саўліўс Варнас
Сайт mdrama.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Задні фасад

Тэатр быў створаны ў Магілёве ў 1954 годзе на базе пераведзенага ў Магілёў Пінскага абласнога драматычнага тэатра. Прэм’ерай новага тэатра стала «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава.

З 2006 года дзякуючы дырэктару тэатра А. Новікаву, у Магілёве праходзіць Міжнародны моладзевы тэатральны форум «M.@rt.контакт».

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага здушэння акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, супрацоўнікі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра выступілі з адкрытым зваротам, у якім асудзілі беспрэцэдэнтны ціск дзяржаўных органаў на грамадзянскую супольнасць. 26 падпісантаў звароту патрабавалі не дапускаць закрыцця тэатраў праз палітычныя погляды іх работнікаў, як здарылася з Купалаўскім тэатрам, спыніць гвалт з боку сілавых органаў, а таксама шантаж работнікаў з боку кіраўнікоў прадпрыемстваў, напрыклад, ціск на работнікаў Магілёўскага мастацкага музея, правесці новыя дэмакратычныя і празрыстыя выбары, заклікалі дзяржаўныя СМІ спыніць скажэнне інфармацыі пра падзеі, якія адбываюцца ў грамадстве[1].

25 лістапада 2020 года Магілёўскае абласное ўпраўленне культуры звольніла дырэктара тэатра Андрэя Новікава, які адмовіўся пакараць супрацоўнікаў тэатра, якія выказаліся супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў[2].

Будынак

правіць

Будынак тэатра па вуліцы Першамайская, 7 — помнік дойлідства псеўдарускага стылю. Тэатр узведзены ў 1886—1888 гадах у цэнтры горада паводле праекта архітэктара П. Камбурава і інжынера У. Мільяноўскага.

У 1992—2001 гадах будынак знаходзіўся на рэканструкцыі. Спектаклі праходзілі ў будынку былога Дома палітасветы, не прыстасаванага для работы прафесійнага тэатра.

Сучаснасць

правіць

З 2006 года тэатрам праводзіцца маладзёжны тэатральны форум «М@rt.кантакт».

Рэпертуар

правіць
  • «Марозка» (чароўная казка)
  • «Дзве стралы» (дэтэктыў каменнага стагоддзя ў 2-х дзеяннях)
  • «Боінг-Боінг» (камедыя)
  • «Апошні» (меладрама ў 2-х дзеяннях
  • «Фрэкен Жулі» (драма ў 2-х дзеяннях)
  • «Шут Балакіраў, або Прыдворная камедыя»
  • «Неверагодныя прыгоды пінгвінаў» (музычная казка для ўсёй сям’і)
  • «Непараўнальная» (трагікамедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Знікненне прынцэсы» (казка для маленькіх і вялікіх дзяцей)
  • «Аднакласнікі» (псіхалагічная драма ў 2-х дзеяннях)
  • «Камедыя» (ethno happening)
  • «Гаспадар кавярні» (монаспектакль ў 1-м дзеянні)
  • «Мужчына да свята» (неверагодная гісторыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Скаргі закаханых» (монаспектакль Васіля Галеца па творах Леанарда да Вінчы і Уільяма Шэкспіра)
  • «Казка пра страчанае сумленне»
  • «Пэпі Доўгаяпанчоха» (вясёлае прадстаўленне пра дзіўную дзяўчынку)
  • «Сёння глядзі на мяне» (камедыя ў трох дзеяннях)
  • «Легенда пра Машэку» (старажытнае паданне ў 2-х дзеяннях)
  • «Сон у летнюю ноч» (легкадумная камедыя для дарослых у 2-х дзеяннях)
  • «Братачкі» (Камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Кавалер руж» (камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Навальніца» (драма ў 6 карцінах)
  • «Мой унук Веніямін» (п’еса ў 2-х дзеяннях)
  • «Тарэлкін» (камедыя-фарс у 2-х дзеяннях)
  • «Другая смерць Жанны д’Арк» (спектакль у 1-м дзеянні)
  • «Папялушка» (казка з ператварэннямі ў 2-х дзеяннях)
  • «Антропос» (сцэнічная фантазія на тэму апавяданняў А.Чэхава «Чалавек у футарале», «Агрэст», «Унтэр Пришибеев»)
  • «Сільвія» (рамантычная камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Усе мышы любяць сыр» (рамантычная казка з чарадзействам і пераўтварэннямі)
  • «Рыкаючый верабей. Эдыт Піяф» (монаспектакль ў 1-м дзеянні)
  • «Час заняцца светлай бокам жыцця» (камедыя ў 3-х дзеяннях)
  • «Які спявае парася»
  • «Іван-царэвіч» (казка ў 2-х дзеяннях)
  • «Спатканне ў прадмесце» (камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Двое з вялікай дарогі» (дэтэктыўна-камедыйная гісторыя з музыкай, танцамі, стральбой і любоўю, у 2-х дзеяннях)
  • «Толькі ЁН мае права мяне абудзіць» (спектакль у 2-х дзеяннях)
  • «З любоўю не жартуюць!» (камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Сястра мая русалачка»
  • «Піжама для шасцярых» (камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Вечар» (трагікамедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Ушаноўванне» (комедия… трагедыя… меладрама… у 2-х дзеяннях)
  • «Чараўнік смарагдавага горада» (казка ў 2-х дзеяннях)
  • «Кот у ботах» (музычная казка для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяннях)
  • «Пра тых, хто баіцца» (музычная п'еса для дзяцей і дарослых у 2-х дзеяннях)
  • «Коткіна дом» (музычная казка ў 2-х дзеяннях)
  • «Неразумны Журдэн» (камедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Гэтыя свабодныя матылі» (меладрайв у 2-х дзеяннях)
  • «Люці+КАПІТАН» (гісторыя кахання)
  • «Трыстан і Ізольда» (трагікамедыя ў 2-х дзеяннях)
  • «Свабодная пара» (камедыя ў 2-х дзеяннях)

Кіраўніцтва

правіць
  • Новікаў Андрэй — дырэктар тэатра (2000—2020)
  • Рабцава Ірына — намеснік дырэктара па арганізацыі гледача
  • Баль Аляксандр — загадчык музычнай часткі тэатра
  • Баранава Людміла — загадчык касцюмернай
  • Кузняцова Вольга — загадчык трупы тэатра
  • Лапкіна Наталля — галоўны адміністратар
  • Дуброўская Наталля — адміністратар
  • Рыбакоў Алег — галоўны мастак
  • Таргашова Марына — загадчык мастацка-пастановачнай часткі
  • Дабрынская Ганна — рэквізітар вышэйшай катэгорыі
  • Запаскин Сяргей — мастак па святле
  • Кутовіч Генадзь — мастак-дэкаратар
  • Махунава Вольга — асістэнт рэжысёра
  • Мікалаева Любоў — мастак-мадэльер тэатральнага касцюма
  • Цітова Ала — мастак-мадэльер тэатральнага касцюма
  • Усціновіч Наталля — асістэнт рэжысёра
  • Якушава Ганна — начальнік вытворчых майстэрняў

Дырэктары ў розныя гады

правіць

Трупа тэатра

правіць
  • Белацаркоўская Яўгенія — актрыса
  • Белацаркоўскі Рыгор — акцёр, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
  • Близнюкевич Сяргей — акцёр
  • Бурцава Зоя — актрыса, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
  • Вількін Чэслаў — акцёр
  • Вінічанка Аляксандра — актрыса
  • Галец Васіль — акцёр
  • Гурына Людміла — актрыса
  • Дудзіч Алена — актрыса
  • Дудкевіч Дзмітрый — акцёр
  • Дунчанка Ірына — актрыса
  • Ергулевіч Кацярына — актрыса
  • Калакустава Наталля — актрыса
  • Кандолева Кацярына — актрыса
  • Крыванос Алена — актрыса
  • Куляшоў Аляксандр — акцёр
  • Кушнер Ганна — актрыса
  • Кушнер Руслан — акцёр
  • Лабанок Галіна — актрыса
  • Лысенка Ірына — актрыса
  • Мацюшка Аляксандр — акцёр
  • Міхалкевіч Любоў — актрыса
  • Неберова Юлія — актрыса студыі
  • Насулька Вольга — актрыса
  • Палкін Аляксандр — акцёр, заслужаны артыст Расіі
  • Паноў Аляксандр — акцёр
  • Пятровіч Уладзімір — акцёр, рэжысёр
  • Печнікаў Канстанцін — акцёр
  • Палішчук Аляксандр — акцёр студыі
  • П’янзін Аляксандр — акцёр
  • Раманоўскі Мікалай — акцёр
  • Рудакова Марыя — актрыса
  • Самкнулаў Данііл — акцёр
  • Угначова Галіна — актрыса
  • Цыбін Аляксей — акцёр
  • Барэйша Людміла — артыстка аркестра
  • Гладкі Віктар — артыст аркестра
  • Мілаванава Надзея — артыстка аркестра
  • Юргелас Вераніка — артыстка аркестра

Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры

правіць

Цікавыя факты

правіць

Зноскі

  1. Магілёўскі абласны драматычны тэатр падтрымаў купалаўцаў і патрабуе новых выбараў
  2. З Магілёўскага драмтэатра звольнілі легендарнага дырэктара Андрэя Новікава // nn.by 25 лістапада 2020
  3. Алісейчык, Галіна (2013). "Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей?". Мастацтва (1 (358)): 28.

Літаратура

правіць
  • Баравік Р. І. Магілёўскі абласны драматычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 43-49

Спасылкі

правіць