В. Валада́рскі (сапраўднае імя Маісе́й Ма́ркавіч Гальдштэ́йн; 11 снежня 1891, Астропаль, Стараканстанцінаўскі павет, Валынская губерня, Расійская імперыя — 20 чэрвеня 1918, Петраград, Савецкая Расія) — дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху.

В. Валадарскі
руск.: В. Володарский
Імя пры нараджэнні Майсей Маркавіч Гальдштэйн
Дата нараджэння 11 снежня 1891(1891-12-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1918(1918-06-20) (26 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя
 РСФСР
Партыя Бунд, РКП(б)
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў мястэчку Астропаль Валынскай губерні (цяпер — сяло Стары Астропаль Стараканстанцінаўскага раёна Хмяльніцкай вобласці, Украіна) у яўрэйскай сям’і рамесніка.

Паступіў у 5-ю класу гімназіі ў Дубна, ужо праз год быў выключаны адтуль.

Член Бунду з 1905 года, затым працаваў у арганізацыі ўкраінскіх сацыял-дэмакратаў «Спілка». Падчас рэвалюцыі 1905—1907 гг. складаў і друкаваў нелегальныя заклікі, арганізоўваў мітынгі. З 1908 па 1911 г. працаваў рэвалюцыйным агітатарам у Валынскай і Падольскай губернях. У 1911 годзе сасланы ў Архангельскую губерню, вызвалены па амністыі ў 1913 годзе.

У 1913 годзе эміграваў у ЗША, дзе ўступіў у сацыялістычную партыю і міжнародны прафсаюз краўцоў. Падчас Першай сусветнай вайны разам з Тракайскім і Бухарыным выдаваў газету «Новый Мир».

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся ў Расію, бальшавік, прызначаны галоўным агітатарам Петраградзкага камітэта РКП(б). Увайшоў у прэзідыум петраградскага Савета і петраградскай гарадской Думы. На 2-м Усерасійскім з’ездзе саветаў абраны ў Прэзідыум УЦВК. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Напачатку 1918 года камандзіраваны ЦК на з’езд войскаў Румынскага фронту для агітацыі сярод ваенных. У 1918 годзе — камісар друку, прапаганды і агітацыі ў Савеце камунаў Паўночнай вобласці. На гэтай пасадзе Валадарскі кіраваў рэпрэсіямі ў дачыненні да апазіцыйнай прэсы, якія актываваліся ў маі 1918 года, калі ён быў галоўным абвінаваўцам на публічным працэсе супраць некалькіх небальшавіцкіх вечаровых газетаў, які атрымаў шырокую агалоску. У сярэдзіне чэрвеня 1918 года ён стаў таксама асноўным арганізатарам падтасоўкі вынікаў выбараў у Петраградскі савет, а таксама стваральнікам і рэдактарам аднаго з галоўных органаў друку гэтай савету — «Красная Газета». Усё гэта зрабіла Валадарскага адным з найбольш ненавісных з боку ворагаў бальшавіцкай улады дзеячаў.

Застрэлены па дарозе на мітынг. 20 чэрвеня 1918 гады Валадарскі на аўтамабілі накіроўваўся на чарговы мітынг на Абухоўскім заводзе. Тым часам у Прамым завулку за капліцай яго ўжо чакаў эсэр-баявік працоўны М. Сяргеяў (арганізатарам быў Рыгор Сямёнаў). Пра замах на Валадарскага захаваліся сведчанні яго шафёра Гуга Юргенса.

У савецкай гістарыяграфіі забойства Валадарскага лічылася актам індывідуальнага белага тэрору, здзейсненага ад імя партыі правых эсэраў, які паслужыў, нароўні з забойствам М. С. Урыцкага і замахам на У. І. Леніна, чыннікам для пачатку чырвонага тэрору. Нягледзячы на тое, што ЦК партыі эсэраў катэгарычна адмаўляў сваё дачыненне да злачынства, дадзенае абвінавачванне было высунутае на «працэсе эсэраў» 1922 года. У той жа час існуюць і іншыя версіі, у прыватнасці, што злачынства насіла побытавы характар і было звязана з асабістым жыццём Валадарскага. Незавершанасць следства і адсутнасць адкрытага слухання справы ў судзе не дазваляла зрабіць канчатковых высноў пра матывы забойства.

Версія тэракту была пацверджана ў найноўшым даследаванні пецярбургскага гісторыка, даследчыка Грамадзянскай вайны І. С. Рацькоўскага.

Пахаваны на Марсавым полі ў Санкт-Пецярбургу.

Псеўданім «В. Валадарскі» не меў імя; у літаратуры замест ініцыялу часам выкарыстоўваюць імя «Владимир».

Зноскі

Літаратура

правіць