Анатоль Васілевіч Маслакоў

Анато́ль Васі́левіч Маслако́ў (нар. 2 верасня 1925, в. Дубраўскае Шумілінскага раёна, Віцебская вобласць — 1985) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама (1974—1985), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Анатоль Васілевіч Маслакоў
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
7 жніўня 1974 — 21 студзеня 1985
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Уладзімір Бровікаў
Папярэднік Віталь Прышчэпчык
Пераемнік Аляксей Яновіч
Нараджэнне 2 верасня 1925(1925-09-02)
Смерць 1985
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1949), ВПШ пры ЦК КПСС (1964).

З 1949 года працаваў на чыгунцы, з 1953 года дырэктар Чэрнеўскай МТС Магілёўскай вобласці, старшыня Чавускага райвыканкама.

З 1964 года на партыйнай рабоце. З 1967 года сакратар Магілёўскага абкама КПБ. З 1974 да 1985 года — старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Член ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959—1963, 1975—1979.

 
Магіла на Машэкаўскіх могілках

Пахаваны на Машэкаўскіх могілках у Магілёве.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць