Аляксей Аляксандравіч Яновіч
Аляксе́й Алякса́ндравіч Яно́віч (нар. 18 снежня 1939, в. Зачэпічы Навагрудскага павета, Баранавіцкай вобласці) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама.
Аляксей Аляксандравіч Яновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Бровікаў Міхаіл Кавалёў |
||||||
Папярэднік | Анатоль Маслакоў | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Кічкайла | ||||||
Нараджэнне |
18 снежня 1939[1] (83 гады) |
||||||
Партыя | КПСС (1939) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | аграном, палітык | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Пасля заканчэння Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута шэсць год працаваў у Гродзенскім абласным упраўленні сельскай гаспадаркай, потым перайшоў працаваць у Гродзенскі абласны камітэт КПБ[2].
Быў прызначаны першым сакратаром Карэліцкага райкама КПБ Гродзенскай вобласці, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
У 1985—1987 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля яго перавялі ў Маскву, працаваў загадчыкам аддзела, першым намеснікам начальніка Сакратарыята Вярхоўнага Савета СССР, намеснікам пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, начальнікам Упраўлення аграпрамысловага комплексу апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі па аграрных пытаннях.
Зноскі
- ↑ а б в Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 112. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Юлия БОЛЬШАКОВА
ЛітаратураПравіць
- Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. — Мн., 1997.
СпасылкіПравіць
- Юлия БОЛЬШАКОВА Алексей ЯНОВИЧ: «Председатель облисполкома еще ничего не знал о Чернобыле, а немцы на «Химволокне» уже не вышли на работу...»(руск.) // Белорусская Нива. — 14.12.2013.