Аляксандр Трафімавіч Кічкайла

Алякса́ндр Трафі́мавіч Кічка́йла (нар. 1933) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці (2009), заслужаны будаўнік БССР, кандыдат тэхнічных навук (1975).

Аляксандр Трафімавіч Кічкайла
Сцяг Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР
1989 — 1991
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
ліпень 1987 — 1989
Кіраўнік урада Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Аляксей Яновіч
Пераемнік Мікалай Грынёў
Нараджэнне 1933(1933)
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Ажыццяўляў кіраванне будаўніцтвам мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць, у 1971 годзе пасля яго адчынення па асабістаму запрашэнню П. М. Машэрава пераехаў у Мінск і стаў старшынёй міжкалгасных будаўнічых арганізацый. Пры яго ўдзеле былі пабудаваны аграпрамышленыя комплексы «Белавежскі», «Астрамечава», «Заходні», «Жамчужны».

У 19871989 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля быў зноў пераведзены у Мінск на пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, курыраваў пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

У 19911992 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].

Зноскі

Спасылкі правіць