Віталь Віктаравіч Прышчэпчык

савецкі партыйны дзеяч

Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык (17 сакавіка 1927[1], в. Скобраўка, Менская акруга, Беларуская ССР — 29 красавіка 1983, каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (19741983).

Віталь Віктаравіч Прышчэпчык
Сцяг Першы сакратар Магілёўскага абкама КПБ
7 жніўня 1974 — 29 красавіка 1983
Папярэднік Глеб Крывулін
Пераемнік Васіль Лявонаў
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Сцяг
люты 1974 — жнівень 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Васіль Луцкін
Пераемнік Анатоль Маслакоў
Сцяг Другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ
1966 — люты 1974
Папярэднік Фёдар Іваноў
Пераемнік Міхаіл Кулагін
Сцяг Другі сакратар Магілёўскага сельскага абкама КПБ
14 студзеня 1963 — 10 снежня 1964
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Нараджэнне 17 сакавіка 1927(1927-03-17)
Смерць 29 красавіка 1983(1983-04-29) (56 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.

  • 1951—1955 гг. — сакратар, другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі,
  • 1955—1957 гг. — дырэктар Хлышчоўскай машынна-трактарнай станцыі (Магілёўская вобласць),
  • 1957—1958 гг. — сакратар, другі сакратар Мсціслаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
  • 1958—1959 гг. — першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць),
  • 1959—1963 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1963—1964 гг. — другі сакратар Магілёўскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1964—1966 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • 1966—1974 гг. — другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі,
  • люты—жнівень 1974 г. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання, Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член ЦК КПБ.

Аўтакатастрофа

правіць

29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.

Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:

Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны ўсюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.

Узнагароды і званні

правіць

Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — 676 с.: іл., карты. С. 611

Літаратура

правіць
  • Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 493.

Спасылкі

правіць