Васіль Канстанцінавіч Луцкін

Васі́ль Канстанці́навіч Луцкін (23 сакавіка (5 красавіка1914, в. Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці) — 2 ліпеня 1981, Магілёў) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Брэсцкага (1959—1964) і Магілёўскага (1964—1974) аблвыканкамаў.

Васіль Канстанцінавіч Луцкін
Сцяг Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Сцяг
снежань 1964 — люты 1974
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Глеб Крывулін (сельск.)
Міхаіл Заваротны (прам.)
Пераемнік Віталь Прышчэпчык
Сцяг Старшыня Брэсцкага абласнога сельскага выканкама Сцяг
студзень 1963 — 11 снежня 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Сцяг
сакавік 1959 — студзень 1963
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Раман Мачульскі
Пераемнік Канстанцін Мацюшэўскі
Нараджэнне 5 красавіка 1914(1914-04-05)
Смерць 2 ліпеня 1981(1981-07-02) (67 гадоў)
Партыя
Бітвы
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Біяграфія

правіць

Член УКП(б) з 1940 г.

Скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1934).

Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1944 года на рацэ Шчара быў цяжка паранены, стаў інвалідам 2-й групы, дэмабілізаваны.

З верасня 1944 года працаваў дырэктарам Мсціслаўскай школы № 1, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З 1974 года персанальны пенсіянер, жыў у Магілёве.

Член ЦК КПБ (1960—1976), Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1975), член Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 5-га, 7-га і 8-га скліканняў.

Узнагароды

правіць

Спасылкі

правіць