Міхаіл Фёдаравіч Заваротны

Міхаі́л Фё́даравіч Заваро́тны (14 лютага 1923, Кіеў[1]14 снежня 2017[2]) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, старшыня Магілёўскага прамысловага аблвыканкама (19631964).

Міхаіл Фёдаравіч Заваротны
Сцяг Старшыня Магілёўскага прамысловага аблвыканкама
студзень 1963 — снежань 1964
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Папярэднік Глеб Аляксандравіч Крывулін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама
Пераемнік Васіль Луцкін як старшыня Магілёўскага аблвыканкама
Нараджэнне 14 лютага 1923(1923-02-14)
Смерць 14 снежня 2017(2017-12-14) (94 гады)
Партыя
Прыналежнасць  СССР
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў Партызанскі крыж

Біяграфія правіць

У чэрвені 1941 года курсантам 1-га Кіеўскага артылерыйскага вучылішча РСЧА пайшоў на фронт. У баях пад Масквой у брыгадзе, дзе ваяваў юны камандзір гарматы Заваротны, амаль нікога не засталося з першапачатковага складу.

«Баі былі страшныя, — успамінае Міхаіл Фёдаравіч. — А яшчэ лютыя маразы. У навагоднюю ноч, напрыклад, слупок тэрмометра апусціўся да "мінус" 45 ° С. У баявым разліку я быў і за наводчыка. У рукавіцах працаваць не будзеш, — указальны палец адмарозіў так, што адна костка заставалася»

[3]

У канцы 1943 — пачатку 1944 года быў закінуты на тэрыторыю Польшчы, меў званне паручніка Арміі Людовы.

У 1950 годзе скончыў Кіеўскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці. Пачаўшы працоўную дзейнасць у Беларускай ССР, за год вырас ад зменнага майстра да галоўнага інжынера абутковай фабрыкі. Яшчэ праз два гады ён быў ужо дырэктар фабрыкі «Чырвоны Кастрычнік» у Віцебску, вывеў прадпрыемства з крызіснага стану.

Зноскі

Спасылкі правіць